Панядзелак — першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 1, 1–6 Бог прамовіў да нас праз Сына Пачатак Паслання да Габрэяў. Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет. Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя. Бо калі і каму з анёлаў Ён сказаў: аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 97 (96), 1 і 2b. 6 і 7с. 9 (Р.: пар. 7с) Рэфрэн: Праслаўляйце Пана ўсе Яго анёлы. 1. Пан валадарыць, няхай радуецца зямля, * Рэфрэн: 6. Нябёсы абвяшчаюць Яго справядлівасць, * Рэфрэн: 9. Бо Ты, Пане, найвышэйшы * Год ІІ ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 1, 1–8 Саперніца ж дакучала Ганне з-за таго, што Пан замкнуў яе ўлонне Пачатак Першай кнігі Самуэля. Быў адзін чалавек па імені Элькан з Раматаім-Цафіма, з узгор’я Эфраіма. Ён быў сынам Ерахама, сына Элігу, сына Тоху, сына Цуф Эфрата. Было ў яго дзве жонкі: адна па імені Ганна, а другая — Феніна. У Феніны былі дзеці, а ў Ганны дзяцей не было. Штогод гэты чалавек хадзіў са свайго горада пакланіцца і прынесці ахвяру Пану Магуццяў у Сілом. Там былі два сыны Элія: Офні і Фінхас, святары Пана. У той дзень, калі Элькана прыносіў ахвяру, ён даваў Феніне, сваёй жонцы, і ўсім яе сынам і дочкам па частцы. Ганне даваў падвойную частку, бо любіў Ганну, хоць Пан і замкнуў яе ўлонне. Саперніца ж яе засмучала яе моцна, бо дакучала ёй з-за таго, што Пан замкнуў яе ўлонне. І так рабіў ён з году ў год, калі яна ўваходзіла ў дом Пана. А Феніна так насміхалася з яе, што Гана плакала і не ела. Тады сказаў ёй Элькана, муж яе: Ганна, чаму ты плачаш і чаму не ясі? Чаму смуткуе сэрца тваё? Ці ж я не лепшы для цябе, чым дзесяць сыноў? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116B (115), 12–13. 14 і 17. 18–19 (Р.: 17а) Рэфрэн: Прынясу Табе, Пане, ахвяру хвалы. 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфрэн: 14. Выканаю абяцанні свае, дадзеныя Пану, * Рэфрэн: 18. Выканаю свае абяцанні для Пана * а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 1, 15 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наблізілася Валадарства Божае, — кажа Пан, — кайцеся і верце ў Евангелле. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 14–20 Кайцеся і верце ў Евангелле + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім. Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чаўне і ладзілі сеткі. І адразу паклікаў іх. І, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.01.2010 13:59 |