Пятніца — першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 4, 1–5. 11 Будзем старацца ўвайсці ў гэты адпачынак Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Пакуль яшчэ застаецца абяцанне ўвайсці ў адпачынак Божы, будзем баяцца, каб нехта з вас не аказаўся пазбаўленым яго. Бо мы атрымалі Евангелле так, як і тыя, хто выйшаў з Егіпта. Але пачутае слова не прынесла ім карысці, бо яны не паядналіся ў веры з тымі, хто чуў. Аднак мы, якія верым, уваходзім ў адпачынак, паводле сказанага Ім: Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой адпачынак, — хоць справы былі завершаны ад заснавання свету. Бо так недзе сказаў Ён пра сёмы дзень: І на сёмы дзёнь адпачыў Бог ад усёй працы сваёй. І ў гэтым месцы зноў: Яны не ўвойдуць у Мой адпачынак. Таму будзем старацца ўвайсці ў гэты адпачынак, каб ніхто не пайшоў за тым самым прыкладам непаслухмянасці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 78 (77), 3 і 4bc. 6c–7. 8 (Р.: пар. 7c) Рэфрэн: Не забывайце пра справы Пана. 3. Усё, што чулі мы і што пазналі, * Рэфрэн: 6. Каб яны паўсталі і абвясцілі сваім дзецям, * Рэфрэн: 8. Няхай не будуць, як іх айцы, * Год ІІ ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 8, 4–7. 10–22а І будзеце наракаць на караля, якога сабе выбралі, але не пачуе вас Пан Чытанне Першай кнігі Самуэля. У тыя дні: Сабраліся ўсе старэйшыны Ізраэля, прыйшлі да Самуэля ў Раму і сказалі яму: Вось ты састарэў, а сыны твае не ходзяць шляхамі тваімі. Таму пастаў цяпер над намі караля, каб судзіў нас, як ёсць ва ўсіх народаў. Не спадабалася сказанае Самуэлю, таму што казалі: Дай нам караля, каб судзіў нас. І маліўся Самуэль да Пана. А Пан адказаў Самуэлю: Слухай голас народа ва ўсім, што кажа табе, бо не цябе адкінулі, але Мяне адкінулі, каб Я не валадарыў над імі. Тады ўсе словы Пана Самуэль перадаў народу, які прасіў у яго караля. І прамовіў ён: Такое будзе права караля, які стане валадарыць над вамі. Ён забярэ сыноў вашых, паставіць іх на калясніцы свае і зробіць іх сваімі вершнікамі, і будуць бегаць перад калясніцамі ягонымі. І прызначыць іх сабе тысячнікамі і сотнікамі, аратаямі палёў сваіх і жняцамі пасеваў. Каб рабілі для яго ваенную зброю і прылады для ягоных калясніц. Дачок вашых таксама возьме, каб намашчалі яго, былі кухаркамі і пекарамі. Палі вашыя, і вінаграднікі, і аліўкі найлепшыя забярэ і дасць слугам сваім. Але і з пасеваў вашых, і з вінаграднікаў будзе браць дзесяціну, каб аддаваць еўнухам і слугам сваім. А вашых слуг, і служанак, і найлепшых валоў забярэ і паставіць на сваю працу. Статкі вашыя абкладзе дзесяцінаю, а вы станеце яго слугамі. І будзеце наракаць ў той дзень на караля, якога сабе выбралі, але не пачуе вас Пан у дзень той. Аднак народ не хацеў слухаць Самуэля і казаў: Не, няхай кароль будзе над намі, і мы станем, як усе народы; і будзе нас судзіць кароль наш, і выходзіць перад намі, і весці нашыя войны. І выслухаў Самуэль усе словы народа, і паўтарыў іх перад Панам. А Пан сказаў Самуэлю: Паслухай іх голас і пастаў над імі караля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 16–17. 18–19 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 16. Шчаслівы народ, які ведае радасны вокліч* Рэфрэн: 18. Бо Ты хараство іхняй сілы, * а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 7, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 2, 1–12 Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае. Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.01.2010 13:57 |