ІІ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 49, 3. 5–6 Зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі Чытанне кнігі прарока Ісаі. Пан сказаў Мне: Ты слуга Мой,Ізраэль, у табе Я праслаўлюся. А цяпер кажа Пан, які стварыў мяне ўжо ад улоння маці слугой сваім, каб вярнуў для Яго Якуба і сабраў для Яго Ізраэль. І я праславіўся ў вачах Пана, а мой Бог стаў маёй сілай. Ён сказаў: Таго мала, каб ты быў слугой Маім, каб аднавіў патомства Якуба, каб вярнуў рэшту Ізраэля. Я зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 2 і 4аb. 7–8а. 8b–9. 10 (Р.: 8а і 9а) Рэфрэн: Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю. 2. Я цвёрда спадзяваўся на Пана, * Рэфрэн: 7. Ахвяры і прынашэння Ты не пажадаў, * Рэфрэн: У пачатку кнігі напісана пра мяне. † 1 Кар 1, 1–3 Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста Пачатак Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Павел, воляй Божай пакліканы быць апосталам Езуса Хрыста, і брат Састэн — Касцёлу Божаму ў Карынце, тым, хто асвячаны ў Хрысце Езусе, пакліканым святым разам з усімі, хто ў кожным месцы заклікае імя Пана нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага. Ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Ян 1, 14а. 12а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова сталася целам і пасялілася між намі, а тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 29–34 Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю. І сведчыў Ян, кажучы: Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым. І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын Божы. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.01.2010 13:56 |