ІІ Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 3, 3b–10. 19 Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой Чытанне Першай кнігі Самуэля. У тыя дні: Самуэль спаў у святыні Пана, дзе знаходзіўся каўчэг запавету. І паклікаў Пан Самуэля, а той адказаў: Вось я. І пабег да Элія, і сказаў: Вось я, ты мяне клікаў. Элі адказаў: Я не клікаў цябе, вярніся і спі. Ён пайшоў і лёг. Але Пан паклікаў зноў: Самуэль! Устаў Самуэль і пайшоў да Элія, і сказаў: Вось я, бо ты мяне клікаў. Той адказаў: Я не клікаў цябе, сыне. Вярніся і спі. Самуэль яшчэ не пазнаў Пана, і слова Пана яшчэ не адкрылася яму. Тады Пан паўтарыў трэці раз свой заклік: Самуэль! Ён устаў і пайшоў да Элія, і сказаў: Вось я, бо ты мяне клікаў. Элі зразумеў, што гэта Пан кліча хлопца. І сказаў Элі Самуэлю: Ідзі спаць. А калі зноў цябе пакліча, адкажы: Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой. Пайшоў Самуэль і лёг спаць на сваім месцы. Прыйшоў Пан і стаў, і паклікаў, як перад гэтым: Самуэль, Самуэль! Самуэль адказаў: Кажы, бо слухае слуга Твой. Самуэль рос, а Пан быў з ім. Не дазволіў Самуэль ніводнаму Яго слову ўпасці на зямлю. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 2 і 4аb. 7–8а. 8b–9. 10 (Р.: 8а і 9а) Рэфрэн: Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю. 2. Я цвёрда спадзяваўся на Пана, * Рэфрэн: 7. Ахвяры і прынашэння Ты не пажадаў, * Рэфрэн: У пачатку кнігі напісана пра мяне. † 1 Кар 6, 13с–15а. 17–20 Целы вашыя – гэта часткі Хрыстовыя Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў Браты: Цела ж не для распусты, але для Пана, і Пан для цела. Бог уваскрасіў Пана, уваскрасіць і нас сілаю сваёй. Хіба не ведаеце, што целы вашыя — гэта часткі Хрыстовыя? А той, хто злучаецца з Панам, становіцца адным духам з Ім. Уцякайце ад распусты; усялякі грэх, які чыніць чалавек, ёсць па-за целам, а распуснік грашыць супраць уласнага цела. Ці не ведаеце, што целы вашыя — гэта святыня Духа Святога, які ў вас, якога вы маеце ад Бога, і што вы не належыце сабе самім? Бо вы куплены за вялікую цану. Таму слаўце Бога ў целе вашым! Гэта слова Божае. Ян 1, 41. 17b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Мы знайшлі Месію, гэта значыць Хрыста; ласка і праўда сталіся праз Яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 35–42 Пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: Вось Ягнё Божае. І пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: Чаго шукаеце? Яны сказалі Яму: Раббі (што азначае «настаўнік»), дзе жывеш? Ён сказаў ім: Ідзіце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзесятай гадзіны. Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: Мы знайшлі Месію (гэта значыць Хрыста). І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас (што азначае «Пётр», «скала»). Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.01.2010 13:57 |