ІІ Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 62, 1–5 Жаніх радуецца нявесце Чытанне кнігі Ісаі. Дзеля Сіёну не буду маўчаць,дзеля Ерузалема не супакоюся, пакуль не ўзыдзе, як святло, справядлівасць яго і яго збаўленне не запалае, як паходня. І ўбачаць народы тваю справядлівасць, і ўсе каралі — тваю славу; і назавуць цябе новым іменем, якое вызначаць вусны Пана. І будзеш каронаю славы ў руцэ Пана, і каралеўскай дыядэмай на далоні твайго Бога. Ужо не скажуць пра цябе: Пакінуты, — і зямлю тваю не будуць больш называць пустыняй. Але будуць называць цябе: Маё ўпадабанне ў ім, — а зямлю тваю замужняй, бо ты спадабаўся Пану, і зямля твая атрымае мужа. Бо, як юнак бярэ замуж дзяўчыну, так возьмуць цябе сыны твае; як жаніх радуецца нявесце, так узрадуецца табою твой Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2а. 2b–3. 7–8а. 9–10аc (Р.: 3) Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра славу Пана. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: Абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне. * Рэфрэн: 7. Аддайце Пану, плямёны народаў, * Рэфрэн: 9. Пакланіцеся Пану ў велічнай святыні. * 1 Кар 12, 4–11 Той самы Дух удзяляе кожнаму паасобку, як жадае Чытанне Першага паслання сятога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Розныя ёсць дары, але той самы Дух; розныя служэнні, але Пан адзін і той самы; розныя дзеянні, але той самы Бог, які робіць ўсё ва ўсіх. Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць. Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова пазнання паводле таго самага Духа; іншаму — вера ў тым самым Духу; іншаму — дар аздараўлення ўсё ў тым жа Духу; іншаму — цудатворства, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моваў. А ўсё гэта здзяйсняе адзін і той жа Дух, які ўдзяляе кожнаму паасобку, як жадае. Гэта слова Божае. пар. 2 Тэс 2, 14 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб мы атрымалі славу Пана нашага Езуса Хрыста. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 2, 1–12 Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: Не маюць віна. Адказаў Ёй Езус: Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой. Маці Яго сказала слугам: Тое, што Ён скажа вам, зрабіце. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: Напоўніце збаны вадою. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, — і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, — то паклікаў жаніха і кажа яму: Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя. Пасля гэтага прыйшоў Ён у Кафарнаум, Ён сам і Маці Ягоная, і браты, і вучні Ягоныя, і прабылі там некалькі дзён. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.01.2010 15:04 |