Аўторак — другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 6, 10–20 Гэтая надзея для нас, нібы якар душы, надзейны і моцны Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Бог не з’яўляецца несправядлівым, каб забыцца пра вашую працу і любоў, якую вы засведчылі ў імя Ягонае падчас мінулага і цяпершняга служэння святым. Таму жадаем, каб кожны з вас да канца засведчыў такую самую руплівасць у дачыненні да паўнаты надзеі, каб вы не разленаваліся, але наследавалі тых, хто праз веру і доўгацярплівасць атрымлівае ў спадчыну абяцанні. Бо, даўшы абяцанне Абрагаму, Бог не мог паклясціся нікім большым, і таму пакляўся самім сабою, кажучы: Сапраўды благаслаўлю цябе і памножу цябе. А паколькі той цярпліва чакаў, атрымаў абяцанае. Бо людзі клянуцца нечым большым, і заканчэнне кожнай сваёй спрэчкі яны падмацоўваюць клятвай. Таму і Бог, жадаючы яшчэ больш выразна паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць сваёй волі, пацвердзіў яго клятвай, каб дзякуючы дзвюм нязменным рэчам, у якіх не можа Бог зманіць, мы, якія прыбеглі схапіцца за прапанаваную надзею, мелі цвёрдую заахвоту. Гэтая надзея для нас, нібы якар душы, надзейны і моцны, які пранікае ўнутр па-за заслону, куды як папярэднік увайшоў за нас Езус, навекі стаўшы Першасвятаром на ўзор Мельхізэдэка. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 4–5. 9 і 10с (Р.: 5b) Рэфрэн: Пан вечна памятае пра свой запавет. 1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам * Рэфрэн: 4. Учыніў памятнымі свае цуды * Рэфрэн: 9. Ён адкупленне спаслаў свайму народу, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 16, 1–13 Намасціў Самуэль Давіда між братоў ягоных, і Дух Пана сышоў на яго Чытанне Першай кнігі Самуэля. У тыя дні: Пан сказаў Самуэлю: Колькі будзеш смуткаваць па Саўлу, якога Я адкінуў як караля Ізраэля? Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеема, бо Я знайшоў сабе караля між сынамі ягонымі. І сказаў Самуэль: Як жа пайду я? Саўл пачуе і заб’е мяне. І сказаў Пан: Вазьмі цяля са статку ў руку сваю і скажы: Я прыйшоў прынесці ахвяру Пану. І запросіш Есэя да ахвярапрынашэння, а Я скажу табе, што рабіць. Ты намасціш таго, каго пакажу табе. Самуэль зрабіў, як загадаў яму Пан, і прыйшоў у Бэтлеем. А спалоханыя старэйшыны горада выходзілі яму насустрач і казалі: Ці з мірам прыйшоў ты? Той адказаў: З мірам; я прыйшоў прынесці ахвяру Пану. Ачысціце сябе і ідзіце са мною, каб скласці ахвяру. Тады Есэй ачысціў сябе і сыноў сваіх і паклікаў іх на ахвярапрынашэнне. Калі яны ўвайшлі, ён убачыў Эліява і сказаў: Сапраўды перад Панам гэта памазанік Ягоны! І сказаў Пан Самуэлю: Не зважай ні на аблічча яго, ні на высокі ягоны рост, бо Я адкінуў яго. Я не гляджу, як глядзяць людзі, бо чалавек бачыць тое, што навідавоку, а Пан заглядае ў сэрца. І паклікаў Есэй Амінадаба, і прывёў яго да Самуэля, які сказаў: І не яго выбраў Пан. Тады Есэй прывёў Сама, пра якога Самуэль сказаў: Таксама не яго выбраў Пан. Нарэшце Есэй прывёў да Самуэля сваіх семярых сыноў, і сказаў Самуэль Есэю: Пан нікога з іх не выбраў. І сказаў Самуэль Есэю: Ці гэта ўсе твае сыны? Той адказаў: Застаўся яшчэ малодшы, ён пасвіць авечак. І сказаў Самуэль Есэю: Пашлі, каб прывялі яго, бо не сядзем за стол, пакуль не прыйдзе. Тады Есэй паслаў па Давіда, і прывялі яго. Ён быў руды, меў прыгожыя вочы і прывабны выгляд. І сказаў Пан: Устань і намасці яго, бо гэта ён. Тады Самуэль прынёс рог з алеем і намасціў яго між братоў ягоных. І Дух Пана сышоў на Давіда пасля таго дня. А Самуэль устаў і адышоў у Раму. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 20. 21–22. 27–28 (Р.: 21а) Рэфрэн: Знайшоў Давіда, слугу Майго. 20. Калісьці ў бачанні Ты гаварыў * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Эф 1, 17–18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Няхай Айцец нашага Пана Езуса Хрыста, асветліць вочы сэрца вашага, каб мы ведалі, у чым надзея нашага паклікання. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 2, 23–28 Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена? Ён сказаў ім: Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім? І сказаў ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 18.01.2010 18:45 |