Панядзелак — другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 5, 1–10 Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў Чытанне Паслання да Габрэяў. Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі. Ён можа спачуваць тым, хто не ведае і блукае, бо і сам мае ў сабе слабасць. Таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі. І ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару апроч пакліканага Богам, як і Аарон. Так і Хрыстус не сам сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, але той, хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў; як і ў іншым месцы кажа: Ты святар навекі на ўзор Мельхізэдэка. Хрыстус у дні цела свайго з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць. Хоць быў Сынам, навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцерпеў. І, будучы дасканалым, стаўся для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўлення, і Богам быў абвешчаны Першасвятаром на ўзор Мэльхізэдэка. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 110 (109), 1. 2. 3–4 (Р.: 4bc) Рэфрэн: Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка. 1. Пан сказаў майму Пану: * Рэфрэн: 2. Жазло сілы Тваёй * Рэфрэн: 3. З Табою панаванне ў дзень Тваёй моцы, у бляску святасці, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 15, 16–23 Паслухмянасць лепшая, чым ахвяры Чытанне Першай кнігі Самуэля. У тыя дні: Пасля перамогі над амалекітамі Самуэль сказаў Саўлу: Пачакай, я скажу табе, што сказаў мне Пан уначы. Той адказаў яму: Кажы. І сказаў Самуэль: Ці ж не стаў ты на чале плямёнаў Ізраэля, хоць і здаваўся малым ў вачах сваіх? Пан намасціў цябе каралём Ізраэля, і паслаў цябе Пан у дарогу, кажучы: Ідзі і забівай грэшнікаў амалекітаў, і змагайся з імі, пакуль не знішчыш іх. Чаму ж ты не паслухаўся голасу Пана, але кінуўся на здабычу і ўчыніў благое ў вачах Пана? Тады Саўл адказаў Самуэлю: Я паслухаўся голасу Пана і пайшоў шляхам, на які скіраваў мяне Пан. Я прывёў Агага, караля амалекітаў, і пазабіваў амалекітаў. А народ узяў са здабычы авечак і валоў найлепшае з таго, што было пад праклёнам знішчэння, каб ў Галгале ахвяраваць іх Пану Богу твайму. І сказаў Самуэль: Няўжо хоча Пан Бог ўсеспаленняў і ахвяраў больш, чым паслухмянасці свайму голасу? Паслухмянасць лепшая, чым ахвяры, а слухаць — лепш, чым прыносіць барані тлушч. Бо супраціўленне — такі ж грэх, як варажба, а ўпартасць — як ідалапаклонства. Паколькі ты адкінуў слова Пана, Ён адкідае цябе як караля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 50 (49), 8–9. 16bc–17. 21 і 23 (Р.: 23b) Рэфрэн: Беззаганнаму ў паводзінах пакажу збаўленне. 8. Не буду дакараць цябе за твае ахвяры; * Рэфрэн: 16. Нашто пералічваеш мае наказы * Рэфрэн: 21. Ты гэта рабіў, а Я маўчаў. * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Жывое слова Божае і дзейснае, здольнае судзіць думкі і намеры сэрца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 2, 18–22 Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць? І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень. Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старой адзежы, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ горшай. І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 18.01.2010 18:46 |