ІIІ Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Нм 8, 2–4а. 5–6. 8–10 Чыталі кнігу Закону і раскрывалі сэнс Чытанне кнігі Нээміі. У тыя дні: Прынёс святар Эздра кнігу Майсеевага Закону ў першы дзень сёмага месяца на сход мужчын і жанчын, і ўсіх, хто мог разумець. І чытаў яго на плошчы, што перад Воднаю брамай, ад світання да сярэдзіны дня перад мужчынамі і жанчынамі, і тымі, хто мог разумець; і вушы ўсяго народа былі ўважлівыя да кнігі Закону. Стаяў жа кніжнік Эздра на зробленым драўляным узвышэнні. І разгарнуў Эздра кнігу перад вачыма ўсяго народа, а стаяў ён вышэй за народ. І, калі разгарнуў яе, увесь народ устаў. Благаславіў Эздра Вялікага Пана Бога, а ўвесь народ адказаў: Амэн, амэн, — падымаючы рукі свае. І кланяліся, і падалі на калені, тварам на зямлю, перад Панам. І чыталі кнігу Закону Божага выразна, і тлумачылі, і раскрывалі сэнс, і рабілі зразумелым тое, што чыталася. Тады намеснік Нээмія і Эздра, кніжнік і святар, і левіты, якія вучылі народ, сказалі ўсяму народу: Дзень гэты святы для Пана Бога нашага. Не смуткуйце і не плачце. Бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы Закону. І сказаў ім Нээмія: Ідзіце, ешце тлустае і піце салодкае, і пасылайце часткі тым, хто не прыгатаваў сабе, таму што святы гэты дзень для Пана нашага. І не смуткуйце, бо радасць Пана — гэта моц вашая. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 9. 10. 15 (Р.: пар. Ян 6, 63с) Рэфрэн: Словы Твае, Пане, даюць жыццё вечнае. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 15. Няхай словы маіх вуснаў * 1 Кар 12, 12–14. 27 Вы ж – цела Хрыстовае, а паасобку — часткі Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Як цела адно, але мае шмат частак, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус. Бо ўсе мы адным Духам ахрышчаныя ў адно цела, юдэі ці грэкі, нявольнікі ці свабодныя, і ўсе напоены адным Духам. Цела — гэта не адна частка, але шмат. Вы ж — цела Хрыстовае, а паасобку — часткі. Гэта слова Божае. Лк 4, 18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 1–4; 4, 14–21 Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны. У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 19.01.2010 12:37 |