ІІІ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 8, 23b — 9, 3 Галілея язычнікаў убачыць вялікае святло Чытанне кнігі прарока Ісаі. У ранейшыя часы прыніжана была зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, але ў будучыні праслаўлены будзе прыморскі шлях, зямля за Ярданам, Галілея язычнікаў.Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. Ты памножыў народ, павялічыў радасць. Ён весяліцца перад Табою, як весяляцца ў час жніва, як цешацца пры падзеле здабычы. Бо ярмо, што гняло яго, і кій на плячах ягоных, і розгу прыгнятальніка ягонага Ты зламаў, як у дзень Мадыяма. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне. 1. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, * Рэфрэн: 13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана * 1 Кар 1, 10–13. 17 Каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Заклікаю вас, браты, дзеля імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу, але каб з’ядналіся вы ў адным духу і аднадумстве. Бо ад людзей Хлоі я даведаўся, браты мае, што ўзнікаюць паміж вамі спрэчкі. Я ж паўтараю тое, што кожны з вас кажа: Я — Паўла, я — Апалоса, я — Кефаса, а я — Хрыста. Хіба падзяліўся Хрыстус? Хіба Павел быў укрыжаваны за вас, або ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя? Хрыстус паслаў мяне не хрысціць, але абвяшчаць Добрую Навіну; і не мудрасцю слова, каб не зрабіць марным крыжа Хрыстовага. Гэта слова Божае. пар. Мц 4, 23 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус абвяшчаў Евангелле аб Валадарстве і лячыў усялякую хваробу ў людзей. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 4, 12–17 Прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме. Так збылося сказанае прарокам Ісаям + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія. Так збылося сказанае прарокам Ісаям, які кажа: Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 18.01.2010 18:04 |