Панядзелак — трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 9, 15. 24–28 Адзін раз на сканчэнні вякоў з’явіўся дзеля знішчэння граху сваёю ахвяраю, другі раз не дзеля граху з’явіцца тым, хто чакае Яго Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Хрыстус стаў Пасрэднікам Новага Запавету, каб праз смерць, якая была дзеля адкуплення ад злачынстваў, учыненых у першым запавеце, атрымалі абяцанае тыя, хто пакліканы да вечнай спадчыны. Хрыстус увайшоў не ў святыню, пабудаваную рукамі на ўзор праўдзівых, але ў само неба, каб цяпер заступіцца за нас перад абліччам Бога; і не дзеля таго, каб шматразова прыносіць сябе ў ахвяру, дзеля чаго штогод уваходзіць першасвятар у Святое Святых з чужою крывёю, бо Яму трэба было б шмат разоў цярпець ад пачатку свету. Цяпер жа Ён адзін раз на сканчэнні вякоў з’явіўся дзеля знішчэння граху сваёю ахвяраю. І як людзям прызначана раз памерці, а пасля гэтага — суд, так і Хрыстус, раз ахвяраваўшы сябе, каб панесці грахі многіх, другі раз не дзеля граху з’явіцца тым, хто чакае Яго дзеля збаўлення. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 3сd–4. 5–6 (Р.: 1а) Рэфрэн: Спявайце Пану, бо Ён учыніў цуды. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: Убачылі ўсе межы зямлі * Рэфрэн: 5. Грайце Пану на гуслях, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 5, 1–7. 10 Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Усе плямёны Ізраэля прыйшлі да Давіда ў Гэброн і сказалі: Вось мы косць твая і цела тваё. І ўчора, і яшчэ даўней, калі Саўл панаваў над намі, ты быў правадыром Ізраэля. І сказаў Пан табе: Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком Ізраэля. І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраэля ў Гэброн, і кароль Давід заключыў з імі запавет у Гэброне перад Панам; і намасцілі Давіда каралём Ізраэля. Трыццаць гадоў было Давіду, калі ён пачаў валадарыць, і валадарыў ён сорак гадоў. У Гэброне ён валадарыў над Юдаю сем гадоў і шэсць месяцаў, а ў Ерузалеме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраэлем і над Юдаю. І разам са сваімі людзьмі пайшоў кароль на Ерузалем супраць эбусеяў, якія жылі на гэтай зямлі. Яны сказалі Давіду: Ты не ўвойдзеш сюды, бо адгоняць цябе сляпыя і кульгавыя. Азначала гэта: Давід сюды не ўвойдзе. Але Давід узяў цвярдыню Сіён, гэта значыць горад Давіда. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 20. 21–22. 25–26 (Р.: 25а) Рэфрэн: З ім мая вернасць і міласэрнасць. 20. Калісьці ў бачанні Ты гаварыў * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Збаўца наш Езус Хрыстус знішчыў смерць і асвятліў Евангеллем жыццё. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 22–30 Настаў канец сатане + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў. А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: Як можа сатана выганяць сатану? Калі валадарства раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такое валадарства. І калі дом раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана паўстаў супраць сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды, кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе мець прабачэння ніколі, але будзе падлягаць вечнаму асуджэнню. Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: Ён мае нячыстага духа. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 21.01.2010 11:52 |