Аўторак — трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 10, 1–10 Вось іду, каб выканаць волю Тваю, Божа Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Закон мае цень будучых дабротаў, але не сам вобраз справаў. Таму адныя і тыя ж ахвяры, якія заўсёды прыносяцца штогод, ніколі не могуць зрабіць дасканалымі тых, хто прыходзіць з імі. Бо ці не перасталі б яны прыносіць ахвяры, калі б тыя, хто ахвяруе, былі ачышчаны раз і назаўсёды і не ўсведамлялі больш ніякіх грахоў. Але ў гэтых ахвярах — штогадовы напамін пра грахі, бо немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў знішчала грахі. Хрыстус прыходзіць у свет і кажа: Ахвяры і прынашэння Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне. Усеспаленні і ахвяры за грэх не даспадобы Табе. Тады Я сказаў: Вось іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа. Перад гэтым Ён сказаў: Ахвяраў і прынашэнняў, і ўсеспаленняў, і ахвяраў за грэх, якія прыносяцца паводле Закону, Ты не захацеў і не ўпадабаў. Пасля Ён сказаў: Вось іду, каб выканаць волю Тваю. Адмяняе першае, каб устанавіць другое. Паводле гэтай волі мы раз і назаўсёды асвячаныя ахвяраю цела Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 2 і 4аb. 7–8а. 10. 11 (Р.: пар. 8а і 9а) Рэфрэн: Прыходжу, Пане, споўніць Тваю волю. 2. Я цвёрда спадзяваўся на Пана, * Рэфрэн: 7. Ахвяры і прынашэння Ты не пажадаў, * Рэфрэн: 10. Я абвяшчаў Тваю справядлівасць * Рэфрэн: 11. Справядлівасць Тваю не хаваў я ў сэрцы сваім, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 6, 12b–15. 17–19 Давід і ўвесь дом Ізраэля пераносілі каўчэг Пана з радаснымі воклічамі Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Давід пайшоў і з радасцю перанёс Божы каўчэг з дому Абэдэдома ў горад Давіда. І калі тыя, хто нёс Божы каўчэг, ступалі шэсць крокаў, ён прыносіў у ахвяру быка і адкормленае цяля. І, апрануты ў ільняны эфод, Давід з усіх сіл танцаваў перад Панам. Так Давід і ўвесь дом Ізраэля пераносілі каўчэг Пана з радаснымі воклічамі і гукамі трубы. Перанеслі каўчэг Пана і паставілі на прызначанае для яго месца ў сярэдзіне шатра, які расцягнуў для яго Давід. І прынёс ён перад Панам ахвяры ўсеспалення і прымірэння, а калі завяршыў прынясенне ахвяр усеспалення і прымірэння, благаславіў народ у імя Пана. Потым раздаў сярод усяго народу, сярод усяго мноства Ізраэля, як жанчын, так і мужчын, па адным бохане хлеба, па адным кавалку мяса і па булцы з разынкамі. І разышышліся ўсе людзі, кожны да свайго дому. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 7–8. 9–10 (Р.: пар. 8а) Рэфрэн: Пан Бог Магутны, Ён Кароль славы. 7. Падыміце, вярхі вашыя, брамы, † Рэфрэн: 9. Падыміце, вярхі вашыя, брамы, † Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што таямніцы Валадарства ты адкрыў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 31–35 Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Прыйшлі Маці Езуса і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе. Але Ён сказаў ім у адказ: Хто маці Мая і браты Мае? І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.01.2010 11:52 |