Чацвер — чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 12, 18–19. 21–24 Вы прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Вы не прыступіліся ні да таго, да чаго можна дакрануцца, ні да распаленага агню, ні да змроку, цемры і буры, ні да гуку трубы і голасу словаў, пачуўшы які, слухачы прасілі, каб ён больш не прамаўляў. А відовішча было настолькі страшнае, што Майсей сказаў: Я спалоханы і дрыжу. Вы ж прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерузалема, да безлічы анёлаў, да святочнага сходу, да Касцёла першародных, запісаных у нябёсах, і да Бога — Суддзі ўсіх, да духаў праведных, якія дасягнулі дасканаласці, да Езуса — Пасрэдніка Новага Запавету, да акраплення крывёю, якая прамаўляе больш, чым кроў Абэля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 48 (47), 2–3а. 3b–4. 9. 10–11 (Р.: пар. 10) Рэфрэн: Пра ласку Тваю, мы разважаем, Пане. 2. Вялікі Пан і годны вялікай хвалы * Рэфрэн: Гара Сіён, мяжа поўначы, — * Рэфрэн: 9. Як мы чулі, так і ўбачылі, * Рэфрэн: 10. Разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 2, 1–4. 10–12 Я адыходжу шляхам усёй зямлі. А ты будзь моцны і мужны Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. Калі наблізіўся дзень смерці Давіда, наказаў ён свайму сыну Саламону, кажучы: Я адыходжу шляхам усёй зямлі. А ты будзь моцны і мужны. Захоўвай наказы Пана Бога твайго, хадзі па Ягоных шляхах, захоўвай пастановы і запаведзі, прысуды і сведчанні Яго, як напісана ў Законе Майсея, каб шчасціла табе ва ўсім, што будзеш рабіць, і паўсюль, куды б ты ні звярнуўся. Каб Пан выканаў сваё слова, якое Ён сказаў пра мяне, кажучы: Калі твае сыны будуць сцерагчы шляхі свае, хадзіць перада Мною ў праўдзе ўсім сваім сэрцам і ўсёй сваёй душою, тады не будзе канца нашчадкам тваім на троне Ізраэля. І спачыў Давід з айцамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым. А валадарыў Давід над Ізраэлем сорак гадоў. У Гэброне ён валадарыў сем гадоў, а ў Ерузалеме трыццаць тры гады. І сеў Саламон на трон Давіда, бацькі свайго, а яго валадарства было вельмі трывалым. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ 1 Кр 29, 10–11аb. 11d–12а. 12bcd (Р.: 12b) Рэфрэн: Ты над усім пануеш, Пане, наш Божа. 10. Будзь праслаўлены, Пане, * Рэфрэн: Тваё, Пане, валадарства, * Рэфрэн: Ты над усім пануеш. * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 1, 15 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 7–13 Пачаў высылаць іх па двое + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх. І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне; і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.01.2010 16:39 |