Аўторак — чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 12, 1–4 Будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Езуса, пачынальніка і завяршальніка веры. Замест радасці, што была перад Ім, Ён, не зважаючы на ганьбу, выцерпеў крыж і сеў праваруч Божага трону. Падумайце пра таго, хто вытрываў такі над сабою здзек ад грэшнікаў, каб не знемагліся вы ў душах сваіх і не аслаблі. Вы яшчэ не змагаліся аж да крыві, ваюючы супраць граху. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 22 (21), 26b–27. 28 і 30. 31–32 (Р.: пар. 27b) Рэфрэн: Няхай хваляць Пана, хто Яго шукае. 26. Выканаю абяцанні перад тымі, хто баіцца Яго.* Рэфрэн: 28. Успомняць і навернуцца да Пана ўсе межы зямлі, * Рэфрэн: 31. Патомства маё будзе служыць Яму. * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 18, 9–10. 14b. 24–25а. 31—19, 3 Сыне мой, Абсалом, няхай бы я памёр замест цябе Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Здарылася, што Абсалом, які ехаў на муле, нечакана сутыкнуўся са слугамі Давіда. Калі мул уцёк пад галлё вялікага густога дубу, Абсалом зачапіўся галавою за дуб і павіс паміж небам і зямлёю, а мул, на якім сядзеў, пабег далей. Убачыў гэта нейкі чалавек і сказаў Ёаву: Бачыў я Абсалома, які вісіць на дубе. І ўзяў Ёаў у рукі свае тры дзіды, і ўсадзіў іх у сэрца Абсалома. Тым часам Давід сядзеў паміж дзвюма брамамі. А стражнік хадзіў па тэрасе брамы над мурам. Узняўшы вочы свае, ён убачыў, што бяжыць нейкі чалавек. Стражнік крыкнуў і паведаміў каралю. Тады з’явіўся Кушыта і, уваходзячы, сказаў: Добрую навіну прыношу, гаспадар і кароль мой, бо сёння Пан рассудзіў на тваю карысць, вызваліўшы цябе ад рук усіх, хто паўставаў супраць цябе. Кароль спытаўся ў Кушыты: Ці добра ўсё з маладым Абсаломам? Кушыта сказаў яму ў адказ: Няхай з ворагамі гаспадара майго і караля, а таксама з усімі, хто паўстаў супраць яго, будзе тое самае, што і з юнаком. Кароль затрымцеў і, падняўшыся ў пакой над брамай, заплакаў. А калі ішоў, так казаў: Сыне мой, Абсалом, сыне мой, Абсалом, сыне мой. Няхай бы я памёр замест цябе. Сыне мой, Абсалом, сыне мой. І сказалі Ёаву: Кароль галосіць і плача па Абсалому. І ў той дзень перамога абярнулася ў жалобу ўсяго народа. Бо народ пачуў у той дзень, што казалі: Кароль плача па сваім сыне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 86 (85), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 1а) Рэфрэн: Cхілі, Пане, сваё вуха і выслухай мяне. Рэфрэн: 3. Змілуйся нада мною, Пане, * Рэфрэн: 5. Бо Ты, Пане, добры і выбачлівы, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 8, 17 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус узяў на сябе нашую слабасць і вылячыў хваробы. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 5, 21–43 Дзяўчынка, табе кажу, устань! + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, упаў да Ягоных ног і моцна прасіў, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго. А пэўная жанчына, якая хварэла на крывацёк дванаццаць гадоў і шмат выцерпела ад многіх лекараў, патраціла на іх усю маёмасць сваю, аднак нішто не дапамагло, і ёй станавілася нават горш, пачуўшы пра Езуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Ягонай вопраткі, бо казала сама сабе: Калі хаця б дакрануся да Яго вопраткі, выздаравею. І адразу ж спыніўся ў яе крывацёк, і адчула яна ў целе, што выздаравела ад хваробы. Езус жа, адразу адчуўшы, што моц выйшла з Яго, звярнуўся да народу і сказаў: Хто дакрануўся да Маёй вопраткі? І вучні Ягоныя сказалі Яму: Ты бачыш, што народ ціснецца да Цябе, і пытаешся «хто дакрануўся да Мяне?». Але Ён аглядаўся навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта. Жанчына ж спалохалася і задрыжэла, бо ведала, што сталася ёй. Яна падышла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду. Ён жа сказаў ёй: Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь здаровая ад хваробы сваёй. Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшлі ад кіраўніка сінагогі і сказалі: Дачка твая памерла, чаго ты яшчэ турбуеш Настаўніка? Але Езус, пачуўшы сказаныя словы, кажа кіраўніку сінагогі: Не бойся, толькі вер! І не дазволіў нікому ісці за сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба. І прыйшоў у дом кіраўніка сінагогі. Убачыў Ён мітусню, плач і вялікае галашэнне. І, увайшоўшы, кажа ім: Чаго мітусіцеся і плачаце, дзіцё не памерла, але спіць. І смяяліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, узяў з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з імі, і ўвайшоў туды, дзе было дзіцё. І, узяўшы дзіцё за руку, кажа ёй: Таліта, кум! – што значыць: дзяўчынка, табе кажу, устань! І адразу ж устала дзяўчынка і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі ў вялікім здзіўленні. А Ён сурова загадаў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, і сказаў, каб далі ёй есці. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.01.2010 15:56 |