V Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёв 7, 1–4. 6–7 Хіба жыццё чалавека на зямлі не нагадвае змагання? Чытанне кнігі Ёва. Так гаварыў Ёў, кажучы: Хіба жыццё чалавека на зямлі не нагадвае змагання, а дні ягоныя — дзён найміта? Як нявольнік прагне ценю і як найміт прагне платы сваёй, так я атрымаў у спадчыну месяцы марнасці і ночы пакутаў адведзены мне. Калі я кладуся, кажу: Калі ж я ўстану? Але вечар працягваецца, і я непакоюся аж да світання. Дні мае хутчэйшыя за ткацкі чаўнок, яны мінаюць, не пакідаючы надзеі. Помні, што жыццё маё — гэта вецер, і вочы мае не ўбачаць больш шчасця. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147А (146), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: пар. 3а) Рэфрэн: Пане, Ты лечыш, зламаныя сэрцы. 1. Хваліце Пана, бо прыемна праслаўляць Бога нашага, Рэфрэн: 3. Ён лечыць зламаныя сэрцы, * Рэфрэн: 5. Вялікі наш Пан і вялікая моц Ягоная, * 1 Кар 9, 16–19. 22–23 Гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі я абвяшчаю Евангелле, то мне няма чым хваліцца, бо абавязак гэты ўскладзены на мяне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Евангелля. Бо, калі раблю гэта з уласнай волі, атрымліваю ўзнагароду; а калі супраць волі, то выконваю даручаны абавязак. Якая ж мая ўзнагарода? Каб, бескарысліва прапаведуючы Евангелле, я даносіў навіну пра Хрыста, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Евангеллі. Таму што, будучы вольным ад усіх, я стаў нявольнікам ўсіх, каб здабыць яшчэ больш. Для нядужых я быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаў усім, каб любою цаною збавіць некага. Раблю ж гэта дзеля Евангелля, каб стаць яго саўдзельнікам. Гэта слова Божае. Мц 8, 17 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус узяў на сябе нашую слабасць і вылячыў хваробы. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 29–39 Аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім. Калі ж настаў вечар і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: Усе шукаюць Цябе. Ён адказаў ім: Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў. І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 27.01.2010 15:00 |