V Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 58, 7–10 Заззяе, як золак, святло тваё Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Дзяліся з галодным хлебам сваім, пускай у дом бедных вандроўнікаў. Калі ўбачыш голага, апрані яго і ад роднага свайго не хавайся. Тады заззяе, як золак, святло тваё, і хутка з’явіцца тваё аздараўленне. Справядлівасць твая пойдзе перад табою, а слава Пана будзе суправаджаць цябе. Тады будзеш клікаць, і Пан выслухае, папросіш дапамогі, і Ён адкажа: Вось я! Калі ты скінеш з сябе ярмо, перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць беззаконне, калі аддасі галоднаму свой хлеб і душу гаротніка насыціш, тады заззяе ў цемры тваё святло, і змрок твой будзе, як поўдзень. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 112 (111), 4–5. 6–7. 8а і 9 (Р.: 4а) Рэфрэн: Узыходзіць у цемры як святло для праведных. 4. Узыходзіць у цемры як святло для праведных * Рэфрэн: 6. Ён не пахіснецца ніколі, * Рэфрэн: 8. Умацаванае сэрца яго не будзе баяцца. * 1 Кар 2, 1–5 Я абвясціў вам таямніцу ўкрыжаванага Хрыста Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Калі я прыйшоў да вас, браты, я не прыйшоў абвяшчаць вам сведчанне Божае ўзнёслым словам ці мудрасцю. Бо я вырашыў не ведаць нічога між вас, апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага. І я стаў перад вамі ў слабасці, і ў страху, і ў вялікім трымценні. А слова маё і прапаведаванне маё не ў пераканаўчых словах мудрасці, а ў выяўленні духа і сілы, каб вера вашая абапіралася не на чалавечай мудрасці, а на моцы Божай. Гэта слова Божае. Ян 8, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — святло свету, — кажа Пан, — хто пойдзе за Мною, будзе мець святло жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 13–16 Вы — святло свету + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час Езус сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 27.01.2010 14:35 |