Серада — пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 2, 4b–9. 15–17 Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн Чытанне кнігі Быцця. У дзень, калі Пан Бог стварыў зямлю і неба, яшчэ не было на зямлі ніякага палявога куста і не расла яшчэ ніякая палявая трава. Бо Пан Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і не было чалавека, каб апрацоўваць зямлю. Але пара ўздымалася з зямлі і арашала ўсю паверхню зямлі. Пан Бог стварыў чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры ягоныя подых жыцця, і стаў чалавек жывой істотай. І пасадзіў Пан Бог сад у Эдэне на ўсходзе, і пасяліў там чалавека, якога стварыў. І вырасціў Пан Бог з зямлі ўсялякае дрэва, прывабнае з выгляду і добрае для ежы, і дрэва жыцця пасярод гэтага саду, і дрэва пазнання дабра і зла. Потым Пан Бог узяў чалавека і пасяліў яго ў садзе Эдэн, каб ён працаваў і даглядаў яго. І загадаў Пан Бог чалавеку, кажучы: З усялякага дрэва ў садзе можаш есці, але з дрэва пазнання дабра і зла не спажывай, бо ў дзень, калі з’ясі з яго, напэўна памрэш смерцю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 104 (103), 1–2а. 27–28. 29bc–30 (Р.: 1а) Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана. 1. Благаславі, душа мая, Пана. * Рэфрэн: 27. Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час. * Рэфрэн: 29. Ты забіраеш іхні дух, і яны гінуць, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 10, 1–10 Убачыла каралева Сабы ўсю мудрасць Саламона Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Каралева Сабы пачула пра славу Саламона, здабытую дзякуючы імені Пана, і прыйшла выпрабаваць яго загадкамі. Яна прыбыла ў Ерузалем з вельмі вялікаю світаю, з вярблюдамі, якія неслі духмянасці, незлічонае мноства золата і каштоўныя камяні. І прыйшла яна да Саламона, і сказала яму ўсё, што мела на сэрцы. Саламон жа растлумачыў ёй усе словы, і не было пытання, незразумелага для караля, на якое б не адказаў ёй. Убачыла каралева Сабы ўсю мудрасць Саламона, і палац, які ён пабудаваў, і стравы стала ягонага, і жыллё нявольнікаў ягоных, і паставу слугаў ягоных, і вопратку іхнюю, і чашнікаў ягоных, і ўсеспаленні, якія прыносіў ў доме Пана. І захапіла дух ёй, і сказала яна каралю: Праўдзівыя словы, што чула я на зямлі сваёй пра твае справы і мудрасць тваю. Аднак я не верыла тым, хто казаў мне, пакуль не прыбыла сама і не ўбачыла на свае вочы. Я пераканалася, што не расказалі мне нават паловы: мудрасць твая і даброты большыя, чым я чула ў пагалосцы. Шчаслівыя людзі твае, шчаслівыя слугі твае і тыя, хто заўсёды стаіць перад табою і слухае тваю мудрасць. Няхай будзе благаслаўлёны Пан Бог твой, які ўпадабаў цябе і пасадзіў цябе на трон Ізраэля. Назаўсёды Пан палюбіў Ізраэль, таму і прызначыў цябе каралём, каб ты вяршыў правасуддзе і справядлівасць. І дала яна каралю сто дваццаць талантаў золата, вельмі шмат духмянасцяў і каштоўных камянёў. Ніколі больш не прыносілі так шмат духмянасцяў, як каралева Сабы падаравала каралю Саламону. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 37 (36), 5–6. 30–31. 39–40 (Р.: 30а) Рэфрэн: Вусны справядлівага кажуць мудрасць. 5. Даручы Пану шлях свой, * Рэфрэн: 30. Вусны справядлівага кажуць мудрасць, * Рэфрэн: 39. Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Слова Тваё, Пане, — праўда, пар. Ян 17, 17bа асвяці нас у праўдзе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 14–23 Тое, што выходзіць з чалавека, робіць яго нячыстым + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус зноў паклікаў народ і сказаў яму: Слухайце Мяне ўсе і разумейце. Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, робіць яго нячыстым, але робіць чалавека нячыстым тое, што выходзіць з яго. Калі ж Ён адышоў ад натоўпу і ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго наконт прыпавесці. І Ён сказаў ім: Няўжо і вы такія някемлівыя? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа зрабіць яго нячыстым; бо не ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў жывот і выходзіць вонкі. Так Ён прызнаў усялякую ежу чыстай. Далей сказаў: Тое, што выходзіць з чалавека, робіць яго нячыстым. Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць ліхія думкі, распуста, крадзеж, забойствы, зайздрасць, чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, блюзнерства, пыха, глупота. Усё гэтае зло знутры выходзіць і робіць чалавека нячыстым. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 27.01.2010 18:56 |