Чацвер — пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 2, 18–25 Прывёў яе да Адама. І стануць яны адным целам Чытанне кнігі Быцця. І сказаў Пан Бог: Не добра, каб чалавек быў адзін. Ствару адпаведную яму дапамогу. Пан Бог учыніў з зямлі ўсіх звяроў палявых і ўсіх птушак нябесных і прывёў іх да Адама, каб убачыць, як ён назаве іх. І як Адам назваў кожную жывую істоту, такім і было яе імя. І назваў Адам імёнамі сваімі ўсякую жывёлу, птушак нябесных і ўсякіх звяроў палявых, але для чалавека не знайшлося адпаведнай яму дапамогі. Тады Пан Бог спаслаў на Адама глыбокі сон. А калі той заснуў, вынуў адно з рэбраў ягоных, а месца тое закрыў целам. Потым з рабра, узятага з Адама, збудаваў Пан Бог жанчыну і прывёў яе да Адама. І сказаў Адам: Гэта косць ад касцей маіх і цела ад майго цела. Яна будзе названа жанчынай, бо ад мужчыны была ўзята. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам. І былі абодва голыя, Адам і жонка ягоная, але не саромеліся. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–-5 (Р.: пар. 1а) Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана. 1. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, * Рэфрэн: 3. Жонка твая, як урадлівая вінаградная лаза * Рэфрэн: 4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 11, 4–13 За тое, што ты не захаваў Майго запавету, Я забяру ў цябе каралеўства, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. Калі Саламон састарэў, жонкі ягоныя схілілі сэрца яго да чужых багоў, і сэрца ягонае не было цалкам з Панам Богам, як сэрца яго бацькі Давіда. Пайшоў Саламон за Астартай, багіняй сідонскай, і Мільхомам, ідалам аманітаў. І рабіў Саламон благое ў вачах Пана, і не ішоў поўнасцю за Панам, як ягоны бацька Давід. І збудаваў Саламон капішча Хамосу, ідалу маабскаму, на гары, на ўсход ад Ерузалема, і Мільхому, ідалу аманітаў. Так зрабіў ён для ўсіх сваіх чужаземных жонак, якія кадзілі і прыносілі ахвяры сваім багам. І разгневаўся Пан на Саламона за тое, што ён адвярнуў сэрца сваё ад Пана, Бога Ізраэля, які двойчы з’яўляўся яму і наказаў яму, каб ён не ішоў за іншымі багамі. Але ён не захаваў таго, што наказаў яму Пан. Тады Пан сказаў Саламону: За тое, што ты так зрабіў і не захаваў Майго запавету і Маіх пастановаў, якія Я даў табе, Я забяру ў цябе каралеўства і аддам яго твайму слузе. Аднак дзеля бацькі твайго Давіда Я не зраблю гэтага пры тваім жыцці, але вырву яго з рук твайго сына. Не адыму ўсяго каралеўства, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерузалема, які Я выбраў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 3–4. 35–36. 37 і 40 (Р.: 4а) Рэфрэн: Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці. 3. Шчаслівыя, хто захоўвае права * Рэфрэн: 35. Айцы нашы змяшаліся з язычнікамі * Рэфрэн: 37. І сыноў сваіх, і дачок * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Як 1, 21bc Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Прыміце з пакораю пасаджанае ў вас слова, якое можа збавіць вашыя душы. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 24–30 Шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус падняўся і адышоў у межы Тыра. Увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не ведаў пра гэта, але не змог утаіцца. Бо жанчына, у якой была апанаваная нячыстым духам дачка, адразу пачула пра Яго, прыйшла і ўпала да Ягоных ног. А была яна язычніца, родам сірафініцыянка. І прасіла Яго выгнаць нячыстага духа з яе дачкі. Ён адказаў ёй: Дай спачатку насыціцца дзецям, бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам. Яна ж адказала Яму, кажучы: Пане, але і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей. Тады Ён сказаў ёй: Дзеля гэтага слова ідзі, нячысты дух выйшаў з тваёй дачкі. Калі яна прыйшла ў свой дом, убачыла, што дзяўчына ляжала на ложку, а нячысты дух выйшаў з яе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 28.01.2010 11:39 |