Пятніца — пяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 3, 1–8 Будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло Чытанне кнігі Быцця. Змей быў найбольш хітрым з усіх палявых звяроў, якіх стварыў Пан Бог. І сказаў змей жанчыне: Ці сапраўды сказаў Бог “не ешце з ніякага дрэва ў раі”? Жанчына адказала яму: Мы можам есці плады з дрэў саду. Але пра плод дрэва, якое ў сярэдзіне раю, Бог сказаў: Не ешце яго і не дакранайцеся да яго, каб вам не памерці. І сказаў змей жанчыне: Не, не памрэце! Бо ведае Бог, што ў дзень, калі вы пакаштуеце з яго, адкрыюцца вочы вашыя, і будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло. І ўбачыла жанчына, што гэта дрэва добрае для ежы, што яно прывабнае для вачэй і пажаданае дрэва, каб атрымаць пазнанне. Тады ўзяла яна плод яго і ела, і дала таксама мужу свайму, і ён еў. І адкрыліся ў іх абоіх вочы, і пазналі яны, што голыя, і сшылі лісты смакоўніцы, і зрабілі сабе павязкі. Калі пачулі яны голас Пана Бога, які хадзіў па садзе падчас дзённай прахалоды, тады схаваўся Адам і яго жонка ад Пана Бога сярод дрэў раю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 32 (31), 1–2. 5. 6. 7 (Р.: 1а) Рэфрэн: Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне. 1. Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне, * Рэфрэн: 5. Я вызнаў Табе грэх мой * Рэфрэн: 6. Таму будзе маліцца да Цябе кожны верны * Рэфрэн: 7. Ты — мая абарона, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 11, 29–32; 12, 19 Адпаў Ізраэль ад дому Давіда Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. Сталася ў той час, калі Ерабаам выйшаў з Ерузалема: сустрэў яго на дарозе прарок Ахія з Сілома, які быў апрануты ў новы плашч. Толькі ўдваіх яны былі на полі. Узяў Ахія свой новы плашч, які меў на сабе, разарваў яго на дванаццаць кавалкаў і сказаў Ерабааму: Вазьмі сабе дзесяць кавалкаў, бо Пан, Бог Ізраэля кажа так: Вось Я вырву каралеўства з рукі Саламона і дам табе дзесяць каленаў. Адно калена застанецца яму дзеля слугі Майго Давіда і дзеля горада Ерузалема, якое Я выбраў паміж усіх кален Ізраэля. І адпаў Ізраэль ад дому Давіда аж па сённяшні дзень.Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 81 (80), 10–11аb. 12–13. 14–15 (Р.: пар. 11а і 9а) Рэфрэн: Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова. 10. Не будзе пасярод цябе чужога бога, * Рэфрэн: 12. Але народ Мой не слухаў голасу Майго, * Рэфрэн: 14. Калі б Мой народ Мяне паслухаў, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Дз 16, 14b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Адкрый, Пане, нашыя сэрцы, каб мы слухалі словы Твайго Сына. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 31–37 Учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффата! — што значыць: Адкрыйся. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна. Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. І, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: Ён зрабіў ўсё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 28.01.2010 13:03 |