VI Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 17, 5–8 Пракляты, хто спадзяецца на чалавека; благаслаўлёны, хто спадзяецца на Пана Чытанне кнігі прарока Ераміі. Так кажа Пан: Пракляты муж, які спадзяецца на чалавека і ў целе бачыць сваю сілу, а сэрца сваё адварочвае ад Пана. Ён будзе як ядловец у стэпе, не ўбачыць, калі прыйдзе шчасце, але будзе жыць у высахлых месцах на пустыні, на салёнай і бязлюднай зямлі. Благаслаўлёны чалавек, які спадзяецца на Пана, і надзея якога — Пан. Ён будзе як дрэва, пасаджанае над вадою, што пускае карэнне сваё над патокам. Калі настане спёка, яно не баіцца, і лісце яго застаецца зялёным. І ў год засухі яно не будзе хвалявацца і не перастане прыносіць плён. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: Пс 40 (39), 5а) Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана. 1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных † Рэфрэн: 3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, * Рэфрэн: 4. Не такі лёс бязбожных: * 1 Кар 15, 12. 16–20 Калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі прапаведуюць, што Хрыстус уваскрос з мёртвых, то чаму некаторыя з вас кажуць, быццам няма ўваскрашэння мёртвых? Бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстус не ўваскрос. А калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная і вы далей у грахах вашых. Тады загінулі і памерлыя ў Хрысце. І калі мы спадзяёмся на Хрыста толькі ў гэтым жыцці, то мы самыя няшчасныя сярод людзей. Але цяпер Хрыстус уваскрос з мёртвых, Першынец сярод тых, якія заснулі. Гэта слова Божае. Лк 6, 23аb Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Радуйцеся і весяліцеся, — кажа Пан, — бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 17. 20–26 Шчаслівыя ўбогія. Гора вам, багатыя + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона. Тады Ён узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў: Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае. Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце. Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце. Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія. Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смеяцеся, бо смуткаваць і плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 08.02.2010 13:27 |