VI Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Лев 13, 1-2. 44-46 Пракажоны будзе жыць асобна, па-за лагерам Чытанне кнігі Левіта. Пан прамовіў да Майсея і Аарона, кажучы: Калі чалавек мае на скуры цела свайго пухліну ці струп, ці белую пляму, і з’явіцца на скуры цела ягонага язва праказы, то трэба прывесці яго да святара Аарона ці да аднаго з сыноў ягоных, святароў. Гэта пракажоны чалавек, ён нячысты. І святар павінен абвясціць яго нячыстым, бо на галаве ягонай язва. І пракажоны, на якім ёсць гэта язва, павінен мець адзенне сваё разарваным, непакрытую галаву, заслоненую бараду і павінен крычаць: Нячысты, нячысты! Ён будзе нячысты ўвесь час, пакуль будзе на ім язва; ён нячысты. Будзе жыць асобна, і жыллё ягонае па-за лагерам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 32 (31), 1–2. 5. 11 (Р.: пар. 7) Рэфрэн: Ты атуляеш мяне радасцю збаўлення. 1. Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне, * Рэфрэн: 5. Я вызнаў Табе грэх мой * Рэфрэн: 11. Весяліцеся ў Пану * 1 Кар 10, 31 — 11, 1 Наследуйце мяне, як і я наследую Хрыста Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Ці ясце, ці п’яце, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую. Не будзьце прычынай упадку ні для юдэяў, ні для грэкаў, ні для Касцёла Божага, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, не шукаючы сваёй карысці, але карысці многіх, каб яны былі збаўленыя. Наследуйце мяне, як і я наследую Хрыста. Гэта слова Божае. Лк 7, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 40–45 Праказа сышла з яго, і ён стаў чысты + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 08.02.2010 13:27 |