Чацвер — шосты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 9, 1–13 Кладу вясёлку Маю на воблаку, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю Чытанне кнігі Быцця. Благаславіў Бог Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: Пладзіцеся, і памнажайцеся, і напаўняйце зямлю. І няхай страх і боязь перад вамі маюць усе жывёлы зямныя, і птушкі нябесныя, і ўсё, што рухаецца па зямлі, і рыбы марскія. Яны аддадзены ў рукі вашыя. Усё, што рухаецца і жыве, будзе вам ежай, як і зялёныя расліны; Я даў вам усё. Толькі цела з жыццём ягоным, што ў крыві, не ешце. Бо за кроў жыццяў вашых Я спаганю з кожнай жывёлы; а з рукі чалавека і з рукі кожнага брата ягонага Я спаганю за кроў чалавека. Хто пралье чалавечую кроў, кроў таго будзе праліта чалавекам; бо чалавек створаны на вобраз Божы. А вы пладзіцеся і памнажайцеся, засяляйце зямлю і размнажайцеся на ёй. Так сказаў Бог Ною і сынам ягоным, якія былі з ім, кажучы: Вось Я ўстанаўлю запавет Мой з вамі і з вашым патомствам пасля вас, і з кожнаю жывою душою, якая з вамі, з птушкамі, жывёлай і ўсімі звярамі зямнымі, якія з вамі — з усім, што сыдзе з каўчэга, з усім, што жыве на зямлі. Устанаўлю запавет Мой з вамі; і больш ніколі воды патопу не заб’юць усялякага цела, і не будзе больш патопу, які спусташае зямлю. І сказаў Бог: Вось знак запавету, які Я ўстанаўлю на вечныя пакаленні паміж Мною і вамі, і кожнаю жывою душою, якая з вамі: кладу вясёлку Маю на воблаку, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101), 16–18. 19–21. 29 і 22–23 (Р.: 20b) Рэфрэн: Пан з нябёсаў глядзіць на зямлю. 16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, * Рэфрэн: 19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, * Рэфрэн: 29. Сыны слугаў Тваіх будуць жыць бяспечна, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 2, 1–9 Ці ж не Бог выбраў бедных? А вы пагардзілі бедным Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Браты мае, не зважаючы на асобы, майце веру ў Езуса Хрыста, нашага Пана хвалы. Бо калі на сход ваш прыйдзе чалавек з залатым пярсцёнкам, у бліскучым адзенні, і ўвойдзе таксама бедны ў бруднай вопратцы, і вы пагледзіце на апранутага ў бліскучае адзенне, і скажаце яму: Ты сядай тут, на добрае месца, — а беднаму скажаце: Ты стань там, — ці: Сядай тут, каля падножжа майго, — то ці ж не робіце адрознення між вамі самімі і не становіцеся суддзямі са злымі думкамі? Паслухайце, браты мае ўмілаваныя. Ці ж не Бог выбраў бедных свету багатымі вераю і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго? А вы пагардзілі бедным. Ці не багатыя прыгнятаюць вас, ці не яны цягнуць вас у суды, ці не яны ганьбяць добрае імя, якім вы названы? Калі выконваеце каралеўскі закон паводле Пісання: Любі бліжняга свайго, як самога сябе, — вы робіце добра. Калі ж зважаеце на асобы, то чыніце грэх, а Закон асуджае вас як злачынцаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7 (Р.: 7а) Рэфрэн: Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 6, 63c. 68c Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Твае словы, Пане, ёсць духам і жыццём; Ты маеш словы вечнага жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 8, 27–33 Ты — Хрыстус… Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: Кім людзі лічаць Мяне? Яны адказвалі Яму: Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў. А Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты — Хрыстус. І загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго. І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшымі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. І казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. А Ён, павярнуўшыся і паглязеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, сказаўшы: Адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты не пра Божае думаеш, а пра чалавечае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 28.01.2010 17:15 |