Серада — шосты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 8, 6–13. 20–22 Паглядзеўшы, убачыў, што высахла паверхня зямлі Чытанне кнігі Быцця. Калі мінула сорак дзён, Ной адчыніў акно каўчэга, якое зрабіў, і выпусціў крумкача. Але той вылятаў і вяртаўся, пакуль не высахлі воды на зямлі. Потым выпусціў галубку, каб паглядзець, ці ўжо сышлі воды з паверхні зямлі. Але галубка не знайшла, дзе б магла спачыць нага яе, і вярнулася да яго ў каўчэг, бо воды былі над усёй паверхняй зямлі. Тады Ной працягнуў руку, і схапіў яе, і забраў назад у каўчэг. Пачакаўшы яшчэ сем дзён, ён зноў выпусціў галубку з каўчэга. І тая прыляцела да яго ўвечары і прынесла ў дзюбе аліўкавую галінку з зялёным лісцем. І зразумеў Ной, што воды сышлі з зямлі. Пачакаўшы яшчэ сем дзён, ён зноў выпусціў ад сябе галубку, і яна ўжо не вярнулася да яго. Так на шэсцьсот першым годзе, у першы месяц і ў першы дзень месяца высахлі воды на зямлі. Тады Ной зняў дах каўчэга і, паглядзеўшы, убачыў, што высахла паверхня зямлі. І пабудаваў Ной ахвярнік Пану, і, узяўшы з усіх чыстых жывёл і з усіх чыстых птушак, прынёс усеспаленне на ахвярніку. Пан адчуў прыемны пах, і сказаў Пан у сэрцы сваім: Не буду больш праклінаць зямлю з-за людзей, бо задумы чалавечага сэрца схіляюцца да зла ад яго маладосці. Больш не буду знішчаць кожнай жывой істоты, як учыніў Я. Ва ўсе дні зямлі не спыняцца сяўба і жніво, холад і спёка, лета і зіма, дзень і ноч. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116В (115), 12–13. 14–15. 18–19 (Р.: 17а) Рэфрэн: Прынясу Табе, Пане, ахвяру хвалы. 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфрэн: 14. Выканаю абяцанні свае, дадзеныя Пану, * Рэфрэн: 18. Выканаю свае абяцанні для Пана * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 1, 19–27 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Ведайце, мае ўмілаваныя браты: няхай кожны чалавек слухае з ахвотай, але не будзе ахвочы да размоў, не будзе ахвочы да гневу. Бо чалавечы гнеў не здзяйсняе справядлівасці Божай. Таму адкіньце ўсялякую нячыстасць і празмерную злосць і прыміце з пакораю пасаджанае ў вас слова, якое можа збавіць вашыя душы. Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія падманваюць саміх сябе. Бо той, хто слухае слова, а не выконвае яго, падобны да чалавека, які разглядае сваё натуральнае аблічча ў люстэрку. Ён прыгледзеўся да сябе, адышоў і адразу забыўся, якім быў. Аднак той, хто пранікае ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім не як забыўлівы слухач, але як чынны выканаўца, той шчаслівы будзе ў тым, што робіць. Калі хто лічыць сябе пабожным, не ўтаймоўваючы свайго языка, але зводзячы сваё сэрца, то марная пабожнасць ягоная. Чыстая і беззаганная пабожнасць перад Богам і Айцом гэта тое, каб наведваць сірот і ўдоваў у нядолі іхняй і захоўваць сябе незаплямленым светам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 15 (14), 2–3ab. 3c–4ab. 5 (Р.: 1b) Рэфрэн: Пане, хто можа жыць у Тваім шатры. 2. Той, хто паступае беззаганна і здзяйсняе справядлівасць, * Рэфрэн: Хто не ўзводзіць паклёп * Рэфрэн: 5. Хто срэбра сваё не дае на ліхвярства * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Няхай Айцец нашага Пана Езуса Хрыста,пар. Эф 1, 17–18 асветліць вочы сэрца нашага, каб мы ведалі, у чым надзея паклікання нашага. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 8, 22–26 Выздаравеў і пачаў бачыць усё выразна + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус і вучні прыйшлі ў Бэтсаіду. І прывялі да Яго сляпога і прасілі, каб Ён дакрануўся да яго. Ён узяў сляпога за руку і вывеў яго за вёску, паслініў яму вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: Ці бачыш што-небудзь? Той паглядзеў і сказаў: Бачу людзей, таму што бачу, як нібы дрэвы ходзяць. Потым зноў усклаў рукі на яго вочы, і той стаў відушчым, і выздаравеў, і пачаў бачыць усё выразна. Езус адаслаў яго дадому, кажучы: Не ўваходзь у гэтую вёску. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 28.01.2010 17:08 |