Панядзелак — шосты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 4, 1–15. 25 Каін паўстаў на свайго брата Абэля і забіў яго Чытанне кнігі Быцця. Адам пазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: Я нарадзіла мужчыну з дапамогаю Пана. А потым нарадзіла яна брата ягонага Абэля. Абэль быў пастухом авечак, а Каін — земляробам. І сталася праз пэўны час, што Каін прынёс Пану ахвяру з пладоў зямлі. Абэль таксама прыносіў ахвяру з першынцаў статку свайго і з тлушчу іхняга. І Пан паглядзеў на Абэля і на ахвяру ягоную, а на Каіна і ягоную ахвяру не паглядзеў. Тады Каін моцна раззлаваўся, і спахмурнеў ягоны твар. І сказаў Пан Каіну: Чаму засмуціўся ты, і чаму спахмурнеў твар твой? Калі ты робіш добра, ці не павінна быць узнята аблічча тваё? А калі не робіш добра, грэх затойваецца пры дзвярах. Ён цягне цябе да сябе, але ты можаш панаваць над ім. І Каін сказаў Абэлю: Хадзем ў поле. А калі яны былі ў полі, Каін паўстаў на свайго брата Абэля і забіў яго. Тады Пан сказаў Каіну: Дзе Абэль, брат твой? Той адказаў: Не ведаю. Хіба я вартаўнік брата свайго? І сказаў Пан: Што зрабіў ты? Голас крыві твайго брата ўсклікае да Мяне з зямлі. Цяпер ты пракляты на зямлі, якая раскрыла свае вусны і прыняла кроў твайго брата ад рукі тваёй. Калі будзеш апрацоўваць яе, больш не будзе даваць табе пладоў сваіх. Выгнаннікам і бяздомным будзеш на зямлі. Тады сказаў Каін Пану: Маё пакаранне занадта вялікае, каб вытрываць яго. Вось сёння Ты праганяеш мяне з паверхні зямлі, і я павінен хавацца ад аблічча Твайго і быць выгнаннікам і бяздомным на зямлі. Так кожны, хто спаткае мяне, можа забіць мяне. Але Пан сказаў: Не, калі нехта заб’е Каіна, таму адпомшчана будзе ўсямёра. І паставіў Пан знак на Каіна, каб кожны, хто сустрэне яго, не забіў яго. Пасля Адам зноў пазнаў сваю жонку, і нарадзіла яна сына, і назвала яго Сэт, кажучы: Бог даў мне іншага нашчадка замест Абэля, якога забіў Каін. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 50 (49), 1 і 8. 16bc–17. 20–21 (Р.: 14а) Рэфрэн: Прынось Богу ахвяру падзякі. 1. Прамовіў Пан, Бог над багамі * Рэфрэн: 16. Нашто пералічваеш мае наказы * Рэфрэн: 20. Сядзіш і гаворыш супраць брата свайго, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 1, 1–11 Выпрабаванне веры вашай стварае цярплівасць Пачатак Паслання святога апостала Якуба. Якуб, слуга Бога і Пана Езуса Хрыста, вітае дванаццаць плямёнаў, рассеяных па свеце. Браты мае, з вялікай радасцю ўспрымайце тое, калі трапляеце ў разнастайныя выпрабаванні. Бо ведаеце, што выпрабаванне веры вашай стварае цярплівасць. А цярплівасць няхай будзе дасканалая, каб вы былі поўнасцю дасканалыя, ні ў чым не маючы недахопу. Калі некаму з вас нестае мудрасці, няхай просіць у Бога, які шчодра дае ўсім і не дакарае, — і будзе дадзена яму. Але няхай просіць з вераю і не сумняваецца, бо той, хто сумняваецца, падобны да марской хвалі, якую ўздымае і кідае вецер. І няхай гэты чалавек не думае, што атрымае нешта ад Пана: чалавек двурушны, нясталы ва ўсіх шляхах сваіх. Няхай прыніжаны брат хваліцца ўзвышэннем сваім, а багаты — прыніжэннем сваім, таму што праміне, як палявая кветка. Бо ўзышло сонца разам са спёкай і высушыла траву, і кветка яе апала, і прыгажосць аблічча яе знікла — так і багаты завяне на сваіх шляхах. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 67–68. 71–72. 75–76 (Р.: пар. 77а) Рэфрэн: Міласэрнасць Твая, Пане, няхай будзе са мною. 67. Я блукаў перад тым, як зведаць прыніжэнне, * Рэфрэн: 71. Добра для мне, што я быў прыніжаны, * Рэфрэн: 75. Ведаю, Пане, што справядлівыя суды Твае, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 8, 11–13 Гэтае пакаленне патрабуе знаку? + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Езусам, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму. Пасля Ён пакінуў іх, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 28.01.2010 16:53 |