Субота — сёмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 17, 1–15 Паводле свайго вобразу стварыў Бог чалавека Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Пан стварыў чалавека з зямліі зноў яго верне ў яе. Пэўны лік дзён і адпаведны час Ён удзяліў людзям і даў ім уладу над усім, што на зямлі. Ён апрануў іх у сілу, падобную да сваёй, і паводле свайго вобразу стварыў іх. Ён уклаў у кожную істоту страх перад чалавекам, каб ён панаваў над жывёламі і птушкамі. Ён даў людзям разважнасць, вочы, вушы і сэрца, каб думаць. Веданнем і розумам напоўніў іх і паказаў ім дабро і зло. Сваё вока Ён паклаў на іхнія сэрцы, каб паказаць ім веліч сваіх спраў. Яны будуць апяваць Яго святое імя, каб расказаць пра веліч спраў Ягоных. Ён паклаў перад імі веды і даў ім у спадчыну закон жыцця. Устанавіў з імі вечны запавет і паказаў ім свае пастановы. Іх вочы ўбачылі веліч Яго славы, а славу голасу Яго пачулі іх вушы. Ён сказаў ім: Беражыцеся ўсяго несправядлівага. І кожнаму з іх даў запаведзь наконт бліжняга свайго. Іх шляхі заўжды перад Ім, яны не схаваюцца ад Ягоных вачэй. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 13–14. 15–16. 17–18а (Р.: пар. 17) Рэфрэн: Ласка Пана з тымі, хто Яго баіцца. 13. Як літуецца бацька над сынамі, * Рэфрэн: 15. Дні чалавека — як трава, * Рэфрэн: 17. Міласэрнасць Пана спрадвеку * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 5, 13–20 Шмат можа шчырая малітва справядлівага Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Умілаваныя: Нехта сярод вас пакутуе? Няхай моліцца. Нехта радасны? Няхай спявае. Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем ў імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія ўчыніў, будуць адпушчаны яму. Прызнавайцеся адзін аднаму ў грахах і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа шчырая малітва справядлівага. Ілля быў чалавекам, падобным да нас. Ён памаліўся малітваю, каб не было дажджу, і не было дажджу на зямлі тры гады і шэсць месяцаў. Пасля памаліўся зноў, і неба спаслала дождж, а зямля ўрадзіла плён свой. Браты мае, калі хто з вас збочыў са шляху праўды, а нехта навярнуў яго, няхай ведае: хто навярнуў грэшніка з аблуднага шляху яго, збавіць душу ягоную ад смерці і закрые мноства грахоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 141 (140), 1–2. 3 і 8 (Р.: 2а) Рэфрэн: Няхай мая малітва ўзыдзе да Цябе, нібы кадзіла. 1. Да Цябе, Пане, усклікаю, паспяшайся да мяне, * Рэфрэн: 3. Пастаў, Пане, варту на вуснах маіх, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі, бо таямніцы Валадарства Ты адкрыў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 13–16 Хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Прыносілі да Езуса дзяцей, каб ён дакрануўся да іх. Вучні ж дакаралі іх. А Езус, убачыўшы гэта, абурыўся і сказаў ім: Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго. І, абдымаючы іх, ускладаў на іх рукі і благаслаўляў. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 20.05.2010 16:24 |