Серада — сёмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 4, 11–19 Хто любіць мудрасць, таго любіць Бог Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Мудрасць узвышае сваіх дзяцейі падтрымлівае тых, хто яе шукае. Хто яе любіць, той любіць жыццё, а тыя, хто яе шукае ад світання, напоўняцца радасцю. Хто ёй валодае, атрымае ў спадчыну славу, і куды б ні пайшоў, благаславіць яго Пан. Тыя, хто служыць ёй, будуць служыць Святому, а тых, хто ўпадабаў яе, палюбіць Пан. Хто паслухмяны ёй, той будзе судзіць народы, а хто зважае на яе, той будзе жыць у бяспецы. Хто ёй даверыцца, атрымае ў спадчыну яе, і валодаць ёю будуць ягоныя нашчадкі. Спачатку яна пойдзе з ім пакручастымі шляхамі, будзе наводзіць на яго боязь і страх і мучыць яго сваім выхаваннем, пакуль не ўпэўніцца ў ягонай душы і не выпрабуе яго сваімі наказамі. Але потым зноў вернецца да яго па простым шляху, і ўзрадуе яго, і адкрые яму свае таямніцы. Калі ж ён заблукае, пакіне яго і аддасць яго ў рукі ягонага падзення. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 165 і 168. 171–172. 174–175 (Р.: 165а) Рэфрэн: Вялікі спакой у тых, хто любіць Твой закон. 165. Вялікі спакой у тых, хто любіць Твой закон, * Рэфрэн: 171. Вусны мае абвяшчаюць хвалу, * Рэфрэн: 174. Я прагну, Пане, Твайго збаўлення, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 4, 13–17 Не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё вашае Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Умілаваныя: Звяртаюся да вас, якія кажаце: Сёння ці заўтра адправімся ў пэўны горад і правядзём там год, будзем гандляваць і зарабляць. Між тым вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё вашае. Бо вы пара, якая з’яўляецца на імгненне, а потым знікае. Замест таго, вы павінны былі б сказаць: Калі Пан захоча, мы будзем жыць і зробім тое ці іншае. Вы ж цяпер хваліцеся ў ганарлівасці вашай. Усялякае такое выхвалянне дрэннае. Таму кожны, хто ведае, як рабіць дабро, і не робіць, той чыніць грэх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 49 (48), 2–3. 6–7. 8–10. 11 (Р.: Мц 5, 3) Рэфрэн: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх Валадарства Нябеснае. 2. Пачуйце гэта, усе народы, * Рэфрэн: 6. Чаго мне баяцца ў дні няшчасця, * Рэфрэн: 8. Але ніводзін чалавек не можа выкупіць свайго брата * Рэфрэн: 11. Таму што бачна: мудрыя паміраюць так жа, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Я — дарога, і праўда, і жыццё, — кажа Пан, —Ян 14, 6 ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 38–40 Хто не супраць нас, той з намі + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі. Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.05.2010 17:14 |