VII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 43, 18–19. 21–22. 24b–25 Знішчу твае правіны перада Мною Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Не ўспамінайце былога і не разважайце пра мінулае. Вось Я учыню новае, і цяпер з’явіцца яно; ці ж не ведаеце пра гэта? Я зраблю шлях у стэпе і рэкі ў пустыні. Гэты народ Я сфармаваў для сябе; ён будзе абвяшчаць Маю хвалу. Але ты не клікаў Мяне, Якубе, бо ты стаміўся Мною, Ізраэль. Ты ўсклаў на Мяне свае грахі і стаміў Мяне сваёй несправядлівасцю. Гэта Я сам з’яўляюся тым, хто знішчае твае правіны перада Мною, і Я не буду ўспамінаць тваіх грахоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 41 (40), 2–3. 4–5. 13–14 (Р.: 5b) Рэфрэн: Вылечы мяне, бо я зграшыў перад Табою. 2. Шчаслівы, хто клапоціцца аб бедным, * Рэфрэн: 4. Пан умацуе яго на ложы немачы, * Рэфрэн: 13. А Ты мяне падтрымаеш за маю нявіннасць * 2 Кар 1, 18–22 У Езусе не было «так» і «не», але было ў Ім толькі «так» Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Бог — верны, таму мы не кажам вам адначасова і «так», і «не». Бо ў Сыне Божым, Езусе Хрысце, якога я і Сілуан, і Цімафей вам прапаведавалі, не было «так» і «не», але было ў Ім толькі «так». Бо ўсе абяцанні Божыя ў Ім «так». Таму праз Яго нашае “амэн” ёсць на славу Божую. Той жа, хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысце і намасціў нас, ёсць Бог, які пазначыў нас і даў задатак Духа ў сэрцах нашых. Гэта слова Божае. Лк 4, 18 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пан паслаў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, абвяшчаць вызваленне палонным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 2, 1–12 Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае. Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?». Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 20.05.2010 13:23 |