Субота — восьмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 51, 12–20 Таго, хто даў мне мудрасць, я праслаўлю Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Буду праслаўляць Цябе, і апяваць Цябе,і благаслаўляць імя Пана. Яшчэ ў юнацтве, перш чым я рушыў у падарожжа, я адкрыта шукаў мудрасці ў сваёй малітве. Перад святыняй я прасіў аб ёй і да канца буду шукаць яе. Як ад кветак спеючага вінаграду, узрадавалася маё сэрца ад яе. Мая нага ўзышла на просты шлях, і ад юнацтва я іду яе слядамі. Толькі крыху схіліў сваё вуха, і ўжо атрымаў яе, знайшоўшы для сябе шмат настаўленняў. Дзякуючы ёй я дасягнуў поспеху, а таго, хто даў мне мудрасць, я праслаўлю. Бо я вырашыў паступаць паводле яе, я рупіўся аб дабры, і асаромлены не буду. Мая душа змагалася за яе, і я старанна выконваў Закон. Свае рукі я працягваў увысь і аплакваў свае памылкі. Я скіраваў да яе сваю душу і ў чысціні знайшоў яе. З ёй розум я набыў ад пачатку, таму пакінутым не застануся. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 9. 10–11 (Р.: 9а) Рэфрэн: Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 11. Больш каштоўныя, чым золата, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Юд 17. 20b–25 Богу, які можа зберагчы вас ад падзення і паставіць перад абліччам славы сваёй беззаганнымі Чытанне Паслання святога апостала Юды. Умілаваныя, памятайце словы, сказаныя раней апосталамі нашага Пана Езуса Хрыста. Будуйце сябе на падставе найсвяцейшай веры вашай і маліцеся ў Духу Святым. Захоўвайце сябе ў любові Божай і чакайце міласэрнасці нашага Пана Езуса Хрыста дзеля жыцця вечнага. Да адных, што сумняваюцца, будзьце міласэрныя; другіх ратуйце, выхопліваючы з агню; да іншых будзьце міласэрнымі са страхам, ненавідзячы нават вопратку, апаганеную целам. А таму, хто можа зберагчы вас ад падзення і паставіць перад абліччам славы сваёй беззаганнымі і радаснымі, Богу адзінаму, Збаўцы нашаму, праз Езуса Хрыста, нашага Пана – слава, веліч, панаванне і ўлада перад ўсімі вякамі, цяпер і на ўсе вякі вечныя. Амэн. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 63 (62), 2. 3–4. 5–6 (Р.: 2b) Рэфрэн: Божа, Цябе прагне душа мая. 2. Божа, Ты мой Бог, Цябе шукаю, * Рэфрэн: 3. Так, у святыні я ўглядаюся ў Цябе, * Рэфрэн: 5. Так, буду благаслаўляць Цябе ў маім жыцці * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Клс 3, 16а.17с Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Хрыста няхай жыве ў вас ва ўсёй паўнаце, дзякуйце Богу і Айцу праз Хрыста. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 11, 27–33 Якою ўладаю Ты гэта робіш? + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус з вучнямі зноў прыйшоў у Ерузалем. І калі Ён хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны і пыталіся ў Яго: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе гэтую ўладу, каб рабіць гэта? Яны разважалі паміж сабою: Калі скажам «з неба», то Ён скажа: Чаму ж вы не паверылі яму? А калі скажам «ад людзей»? Яны баяліся народу, бо ўсе лічылі Яна сапраўдным прарокам, таму сказалі ў адказ Езусу: Не ведаем. Тады Езус сказаў ім: I Я не скажу вам, якою ўладаю раблю гэта. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 21.05.2010 17:36 |