Чацвер — восьмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 42, 15–25 Слава Пана напаўняе ўсе Ягоныя справы Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. і расказваць пра тое, што ўбачыў. У словах Пана — Ягоныя справы. Сонца, якое свеціць, глядзіць на ўсё, і слава Пана напаўняе ўсе Ягоныя справы. Нават сваіх святых не ўпаўнаважыў Пан расказаць пра ўсе свае цуды, якія ўстанавіў Усемагутны Пан, каб усё моцна трымалася ў Ягонай славе. Ён даследаваў бездань і сэрца, і распазнаў іх хітрыкі, бо Найвышэйшы валодае ўсімі ведамі і бачыць знакі часу. Ён абвяшчае тое, што мінула і што будзе, і адкрывае сляды таемных рэчаў. Не абміне яго ніякая думка, ад Яго не схаваецца ніводнае слова. Ён уладкаваў вялікія справы мудрасці сваёй, бо Ён існуе спрадвеку і навекі. Яго не дапоўнілі і не аднялі ў Яго, Ён не мае патрэбы ні ў якім дарадцы. Наколькі пажаданыя ўсе Яго справы, хоць іскрай ёсць тое, што мы бачым. Усё гэта жыве і трывае навекі, у кожнай патрэбе ўсё падпарадкавана Яму. Усё падвойнае, адно насупраць другога, і няма ніякага недахопу. Адно ўмацоўвае дабро другога, і хто насыціцца, гледзячы на славу Ягоную? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 6а) Рэфрэн: Словам Пана створаны нябёсы. 2. Слаўце Пана на гуслях, * Рэфрэн: 4. Праўдзівае слова Пана, * Рэфрэн: 6. Словам Пана створаны нябёсы, * Рэфрэн: 8. Няхай баіцца Пана ўся зямля, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 2, 2–5. 9–12 Вы — каралеўскае святарства, народ святы, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Як нованароджаныя немаўляты, жадайце чыстага малака слова, каб праз яго ўзрастаць для збаўлення, калі вы пакаштавалі дабрыні Пана. Прыступаючы да Пана, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага, і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, святарства святое, каб прыносіць духоўныя ахвяры, прыемныя Богу праз Езуса Хрыста. Вы ж — выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло сваё; калісьці не народ, а цяпер народ Божы; калісьці вы не былі памілаваныя, а цяпер памілаваныя. Умілаваныя, я заклікаю вас як чужынцаў і вандроўнікаў устрымлівацца ад цялесных пажадлівасцяў, што ваююць супраць душы. Сярод язычнікаў паводзьце сябе добра, каб, нягледзячы на тое, што абгаворваюць вас як злачынцаў, яны ўбачылі добрыя ўчынкі вашыя і праславілі Бога ў дзень наведзін. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 2. 3. 4. 5 (Р.: 2с) Рэфрэн: Станьце перад абліччам Пана з радасным спевам. 2. Усклікай Пану, уся зямля, * Рэфрэн: 3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, * Рэфрэн: 4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, † Рэфрэн: 5. Бо Пан ёсць добры, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 8, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — святло свету, — кажа Пан, — хто пойдзе за Мною, будзе мець святло жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 46–52 Настаўнік, каб я зноў бачыў + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Многія загадвалі яму замоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Езус спыніўся і сказаў: Паклічце яго. І паклікалі сляпога, кажучы яму: Смялей, уставай, Ён кліча цябе. Скінуўшы плашч, той падскочыў і падышоў да Езуса. І адказваючы яму, Езус сказаў: Што хочаш, каб Я зрабіў табе? Сляпы сказаў Яму: Настаўнік, каб я зноў бачыў. Езус сказаў яму: Ідзі, вера твая вылечыла цябе. І той адразу пачаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.05.2010 17:21 |