Серада — восьмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 36, 1. 4–5а. 10–17 Няхай спазнаюць усе народы, што няма Бога, апроч Цябе Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Змілуйся над намі, Пане, Божа ўсяго, і паглядзі,навядзі на ўсе народы страх перад Табою. Няхай яны спазнаюць, як і мы спазналі, што няма Бога, апроч Цябе, Пане. Аднаві знакі і паўтары цуды. Збяры ўсе пакаленні Якуба і вазьмі іх у спадчыну, як ад пачатку. Змілуйся, Пане, над народам, які названы Тваім імем, і над Ізраэлем, які Ты прыраўнаў да першынца. Злітуйся над сваім горадам святым, над Ерузалемам, месцам Твайго адпачынку. Напоўні Сіён праслаўленнем Тваіх цнотаў, а народ Твой — славаю Тваёю. Дай сведчанне тым, каго Ты стварыў напачатку, і споўні прароцтвы, якія абвяшчаліся ў Тваё імя. Дай узнагароду тым, хто Цябе чакае, і няхай павераць прарокам Тваім. Выслухай, Пане, просьбы слугаў Тваіх, згодна з Ааронавым благаслаўленнем Твайго народа. І няхай спазнаюць усе на зямлі, што Ты, Пане, ёсць Богам вякоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 79 (78), 8. 9. 11 і 13 (Р.: Сір 36, 1b (Vlg)) Рэфрэн: Пакажы нам, Пане, святло Тваёй міласэрнасці. 8. Не памятай правінаў нашых продкаў, * Рэфрэн: 9. Памажы нам, Божа, наш Збаўца, * Рэфрэн: 11. Няхай дойдзе да аблічча Твайго стагнанне вязня; * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 1, 18–25 Адкуплены вы каштоўнаю крывёю Хрыста як беззаганнага Ягняці Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Ведайце, што не тленным срэбрам ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця, дадзенага вам айцамі, але каштоўнаю крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Ягняці. Ён быў прадвызначаны яшчэ да стварэння свету, але з’явіўся ў апошнія часы дзеля вас, што паверылі праз Яго ў Бога, які ўваскрасіў Яго з мёртвых і адарыў хвалою, каб вы мелі веру і надзею на Бога. Ачысціўшы паслухмянасцю праўдзе душы вашыя для некрывадушнай братняй любові, ад чыстага сэрца шчыра любіце адзін аднаго, бо вы народжаны зноў не з тленнага насення, але з нятленнага, праз слова Божае, якое жыве і трывае. Таму што ўсякае цела быццам трава, а ўся краса яго быццам кветка травы: трава завяла — і апала кветка. А слова Пана трывае навекі. І гэтым словам ёсць Добрая Навіна, абвешчаная вам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147В, 12–13. 14–15. 19–20 (Р.: 12а) Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана, твайго Бога. 12. Хвалі, Ерузалем, Пана, * Рэфрэн: 14. Ён усталёўвае мір на тваіх межах * Рэфрэн: 19. Ён абвясціў слова сваё Якубу, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыцьМк 10, 45 і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 32–45 Вось мы падымаемся ў Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі вучні былі ў дарозе і падымаліся ў Ерузалем, Езус ішоў наперадзе іх. Яны ж дзівіліся, а тыя, хто ішоў за Ім, былі спалоханыя. Ён зноў узяў Дванаццаць і пачаў казаць ім пра тое, што павінна з Ім здарыцца: Вось мы падымаемся ў Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам. І будуць здзекавацца з Яго, аплёўваць Яго і бічаваць Яго, і заб’юць Яго, а на трэці дзень Ён уваскрэсне. Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі: Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім. Ён адказаў ім: Што хочаце, каб Я зрабіў вам? Яны сказалі Яму: Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй. Але Езус сказаў ім: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны? Яны адказалі: Можам. А Езус сказаў ім: Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне — не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана. І, пачуўшы, дзесяць іншых вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна. А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх. Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.05.2010 17:13 |