Панядзелак — восьмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 17, 24–29 Вярніся да Найвышэйшага і пазнай справядлівасць Бога Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Тым, хто каецца, Бог дае навяртаннеі заахвочвае тых, хто губляе цярпенне. Навярніся да Пана і пакінь грахі, маліся перад Ім і памяншай правіны. Вярніся да Найвышэйшага, пакінь несправядлівасць і моцна ўзненавідзь агіду. Хто ж будзе праслаўляць Найвышэйшага ў краіне памерлых замест жывых, якія аддаюць Яму падзяку? Ад мёртвага, які не існуе, няма і праслаўлення, жывы і здаровы будзе славіць Пана. Якая вялікая міласэрнасць Пана, і прабачэнне для тых, хто навяртаецца да Яго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 32 (31), 1–2. 5. 6. 7 (Р.: 11а) Рэфрэн: Весяліцеся ў Пану, справядлівыя. 1. Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне, * Рэфрэн: 5. Я вызнаў Табе грэх мой * Рэфрэн: 6. Таму будзе маліцца да Цябе кожны верны * Рэфрэн: 7. Ты — мая абарона, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 1, 3–9 Хоць вы не бачылі Хрыста любіце Яго і, весяліцеся радасцю невыказнаю Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Благаслаўлёны Бог і Айцец нашага Пана Езуса Хрыста, які праз вялікую міласэрнасць сваю адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста з мёртвых, да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай, якая захавана на нябёсах для вас, умацаваных у сіле Божай праз веру дзеля збаўлення, гатовага аб’явіцца ў апошні час. Гэтаму радуйцеся, нават калі цяпер і давядзецца трохі пасумаваць падчас розных выпрабаванняў, каб правераная вашая вера аказалася нашмат каштоўнейшай за тленнае золата, якое выпрабоўваюць агнём, на славу, і хвалу, і пашану падчас аб’яўлення Езуса Хрыста. Хоць вы не бачылі, любіце Яго і, хоць цяпер не бачыце Яго, верыце ў Яго. Весяліцеся радасцю невыказнаю і найслаўнейшаю, дасягаючы мэты веры вашай — збаўлення душ.Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 5–6. 9 і 10с (Р.: 5b) Рэфрэн: Пан вечна памятае пра свой запавет. 1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам * Рэфрэн: 5. Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 9. Ён адкупленне спаслаў свайму народу, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус Хрыстус, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 17–27 Прадай усё, што маеш, і ідзі за Мною + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае? Езус сказаў яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці. А той сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці сваёй. Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: Табе нестае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною. А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адышоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць. Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: Як цяжка будзе тым, хто мае багацце ўвайсці ў Валадарства Божае! Вучні ж дзівіліся словам Ягоным. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае. А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: Хто ж можа збавіцца? Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 20.05.2010 17:49 |