Пятніца — дзявяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Тоб 11, 5–17 (Vlg) Бог пакараў мяне і злітаваўся нада мною, і вось я бачу Тобія, сына майго Чытанне кнігі Тобія. У той дзень: Ганна сядзела, углядаючыся ў дарогу, якою павінен быў вярнуцца яе сын. І здалёк пазнала яго, калі ён ішоў, і сказала бацьку ягонаму: Вяртаецца сын твой і чалавек, з якім пайшоў ён. Перад тым, як Тобій наблізіўся да свайго бацькі, Рафаэль сказаў яму: Ведаю, што адкрыюцца вочы ягоныя. Памаж яму вочы жоўцю рыбы, і лек выцягне і злушчыць бельмы з вачэй ягоных. І вернецца зрок да бацькі твайго, і ён убачыць святло. Ганна выбегла насустрач Тобію, і кінулася на шыю свайму сыну, і сказала: Сыне мой, я зноў бачу цябе; цяпер я магу памерці! І заплакала. Тады бацька Тобія падняўся і, спатыкаючыся, кінуўся да варотаў падворка. І сын сустрэў яго з жоўцю рыбы ў руках, падзьмуў на вочы ягоныя і, моцна ўзяўшы яго, сказаў: Будзь мужны, бацька! І, выціснуўшы на яго лек, памазаў ім вочы. І садраў абедзвюма рукамі бельмы з куткоў вачэй ягоных. І бацька ўбачыў свайго сына, кінуўся яму на шыю, і заплакаў, кажучы: Я бачу цябе, сыне, святло вачэй маіх! І працягваў: Благаслаўлёны Бог, і благаслаўлёнае вялікае імя Яго, благаслаўлёныя ўсе святыя Анёлы Ягоныя на ўсе вякі, бо гэта Ён пакараў мяне і злітаваўся нада мною, і вось я бачу Тобія, сына майго! І з радасцю ўвайшлі Тобій і яго жонка Ганна да свайго дому, на ўвесь голас благаслаўляючы Пана за ўсё, што з імі здарылася. І Тобій расказаў свайму бацьку, што, дзякуючы Пану Богу, добра прайшло падарожжа ягонае, і што прынёс грошы, і што ажаніўся з Сарай, дачкою Рагуэля, і што яна таксама ідзе і ўжо набліжаецца да брамаў Нінівы. І ўзрадаваліся Тобій і Ганна, і выйшлі насустрач сваёй нявестцы да брамаў Нінівы. І жыхары Нінівы здзіўляліся, убачыўшы, што Тобій крочыць і ходзіць ва ўсёй моцы сваёй і без нічыёй дапамогі. А Тобій на ўвесь голас праслаўляў і благаслаўляў перад імі Бога, таму што Ён змілаваўся над Тобіем і адкрыў вочы ягоныя. І наблізіўся Тобій да Сары, жонкі Тобія, сына свайго, і благаславіў яе, кажучы ёй: Дачка, сардэчна вітаю цябе! Благаслаўлёны Бог твой, які прывёў цябе да нас, дачка! Благаслаўлёны твой бацька, благаслаўлёны Тобій, сын мой, і благаслаўлёная ты, дачка! Уваходзь да дому твайго ў здароўі, благаслаўленні і радасці, уваходзь, дачка! І была ў той дзень вялікая радасць ва ўсіх юдэяў, якія жылі ў Нініве. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 2. 7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 1b) Рэфрэн: Хвалі, душа мая, Пана. 2. Буду славіць Пана * Рэфрэн: 7. Ён справядліва судзіць пакрыўджаных, Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * Рэфрэн: Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Цім 3, 10–17 Усе, хто жадае жыць пабожна ў Хрысце Езусе, пераследаваныя будуць Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Ты пайшоў следам за маім вучэннем, за паводзінамі, за намерам, за вераю, за цярплівасцю, за любоўю, за трываласцю ў ганеннях і цярпеннях, якія выпалі мне ў Антыёхіі, у Іконіі, у Лістрах. Столькі ганенняў я перанёс, і ад усяго мяне выратаваў Пан. І ўсе, хто жадае жыць пабожна ў Хрысце Езусе, пераследаваныя будуць. Нягодныя ж людзі і ашуканцы будуць дасягаць поспехаў у дрэнным, памыляючыся і іншых уводзячы ў зман. А ты трывай у тым, чаму навучыўся і што табе даручана, ведаючы, ад каго навучыўся. Бо ад дзіцячых гадоў ведаеш святое Пісанне, якое можа навучыць цябе мудрасці, што вядзе да збаўлення вераю ў Хрысце Езусе. Усякае Пісанне натхнёна Богам і карысна для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 157 і 160. 161 і 165. 166 і 168 (Р.: 165а) Рэфрэн: Вялікі спакой у тых, хто любіць Твой закон. 157. Шмат хто пераследуе мяне і ўціскае, Рэфрэн: 161. Князі мяне пераследуюць без прычыны, * Рэфрэн: 166. Я спадзяюся, Пане, на Тваё збаўленне * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, — і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 35–37 Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда? + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Адказваючы, Езус казаў, навучаючы ў святыні: Як могуць казаць кніжнікі, што Месія — сын Давіда? Сам жа Давід сказаў ў Духу Святым: Пан сказаў Пану майму: сядзь праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу ворагаў Тваіх пад ногі Твае. Сам Давід называе Яго Панам; то як жа Ён можа быць ягоным сынам? Гэта слова Пана. |
Адноўлена 14.05.2012 16:25 |