Панядзелак — дзявяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Тоб 1, 3; 2, 1а–8 (Vlg) Тобій хадзіў шляхамі праўды Пачатак кнігі Тобія. Я, Тобій, хадзіў шляхамі праўды і справядлівасці ва ўсе дні жыцця свайго, даваў вялікую міласціну сваім братам і суайчыннікам, якія пайшлі разам са мною на выгнанне ў Нініву, у асірыйскі край. У наш святочны дзень Пяцідзесятніцы, які з’яўляецца святам Тыдняў, для мяне была прыгатавана добрая гасціна, і я сеў за стол. І паставілі перада мною стол, і я ўбачыў шматлікія стравы. Тады я сказаў сыну свайму: Пайдзі і пашукай сярод выгнаных у Нініву братоў нашых кагосьці беднага. Калі ён усім сэрцам адданы Пану, прывядзі сюды, і ён будзе есці нароўні са мною. А я, сыне, пачакаю, пакуль ты вернешся. І пайшоў сын мой, каб знайсці каго-небудзь беднага сярод братоў нашых, і, вярнуўшыся, сказаў мне: Ойча! Я адказаў: Што, дзіця маё? Той сказаў у адказ: Вось адзін з народа нашага забіты і кінуты на рынку, цяпер ён ляжыць там задушаны. Тады я выскачыў, кінуўшы гасціну і не пакашатаваўшы яе, і перанёс яго з вуліцы і паклаў у адным з пакояў, каб пахаваць пасля захаду сонца. Вярнуўшыся, я абмыўся і са смуткам еў хлеб свой. Я прыгадаў словы прарока Амоса, якія гаварыў ён супраць Бэтэля: Усе вашыя святы абернуцца ў жалобу, а ўсе вашыя песні — у галашэнне. І я заплакаў. Пасля захаду сонца я пайшоў, выкапаў магілу і пахаваў яго. А суседзі мае насміхаліся з мяне, кажучы: Гэты чалавек усё яшчэ не баіцца? Бо ўжо шукалі яго, каб забіць за гэта, а ён уцёк і вось зноў хавае мёртвых. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 112 (111), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 1а) Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана. 1. Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана * Рэфрэн: 3. Дастатак і багацце ў ягоным доме, * Рэфрэн: 5. Шчаслівы чалавек, які міласэрны і пазычае, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 П 1, 2–7 Даў нам вялікія і каштоўныя абяцанні, каб праз іх вы сталі саўдзельнікамі Боскай істоты Чытанне Другога паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Ласка вам і спакой няхай памножацца ў пазнанні Бога і нашага Пана Езуса. Ад Боскай сілы Ягонай нам даравана ўсё для жыцця і пабожнасці дзякуючы пазнанню таго, хто паклікаў нас для ўласнай славы і хвалы, праз што даў нам вялікія і каштоўныя абяцанні, каб праз іх вы сталі саўдзельнікамі Боскай сутнасці, пазбегнуўшы згубы пажадлівага свету. З гэтай самай прычыны прыкладайце ўсе намаганні, каб дапоўніць веру вашую цнотай, цноту — пазнаннем, пазнанне — стрыманасцю, стрыманасць — цярплівасцю, цярлівасць — пабожнасцю, пабожнасць — братняю любоўю, а братнюю любоў — любоўю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 91 (90), 1–2. 14–15а. 15bc–16 (Р.: 2b) Рэфрэн: Божа мой, на Цябе спадзяюся. 1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага * Рэфрэн: 14. За тое, што ён палюбіў Мяне, * Рэфрэн: Я буду з ім ва ўціску, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ап 1, 5аb Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езу Хрыстэ, Ты — сведка верны, першародны сярод памерлых; Ты палюбіў нас і абмыў ад грахоў нашых сваёю Крывёю. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 1–12 Схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус пачаў гаварыць да першасвятароў, кніжнікаў і старэйшын у прыпавесцях: Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў давіла ў ім і пабудаваў вежу, аддаў яго вінаградарам і з’ехаў. А ў адпаведны час паслаў да вінагарадараў слугу, каб той ўзяў у вінаградараў частку ўраджаю вінаградніку. Але яны схапілі яго, збілі і адаслалі ні з чым. Ён зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму разбілі галаву і зняважылі. Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі. Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да іх, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша. І, схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку. Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён пойдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым. І яны намагаліся схапіць Езуса, бо зразумелі, што гэтая прыпавесць супраць іх, але баяліся натоўпу. І, адпусіўшы Яго, адышлі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 14.05.2012 16:25 |