IХ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 11, 18. 26–28. 32 Вось Я сёння кладу перад вамі благаслаўленне і праклён Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Пакладзіце гэтыя мае словы ў сваё сэрца і ў сваю душу. Прывяжыце іх сабе на рукі, як знак. Няхай яны будуць павязкаю паміж вачыма вашымі. Вось Я сёння кладу перад вамі благаслаўленне і праклён. Благаслаўленне, калі будзеце слухацца запаведзяў Пана Бога вашага, якія сёння Я даю вам. Праклён, калі не будзеце слухацца запаведзяў Пана Бога вашага, калі адступіцеся ад таго шляху, які сёння Я пакажу вам, і калі пойдзеце за чужымі багамі, якіх не ведаеце. Старанна захоўвайце ўсе наказы, якія сёння Я даю вам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 2–3а. 3bc–4. 17 і 25 (Р.: 3b) Рэфрэн: Будзь для мяне, Пане, каменнай цвярдыняй. 2. У Цябе, Пане, я шукаю прыстанішча, † Рэфрэн: Будзь для мяне каменнай цвярдыняй, * Рэфрэн: 17. Няхай свеціць аблічча Тваё над слугою Тваім, * Рым 3, 21–25а. 28 Чалавек апраўдваецца вераю незалежна ад учынкаў Закону Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Цяпер незалежна ад Закону з’явілася Божая справядлівасць, пра якую сведчаць Закон і прарокі. Справядлівасць Божая праз веру ў Езуса Хрыста для ўсіх, хто верыць, таму што няма розніцы. Бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай, але атрымліваюць апраўданне дарма, паводле ласкі Ягонай, праз адкупленне ў Езусе Хрысце. Яго Бог устанавіў у моцы Ягонай крыві як уміласціўленне праз веру. Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю незалежна ад учынкаў Закону. Гэта слова Божае. Гэта слова Божае. Ян 15, 5 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — вінаградная лаза, вы — галіны, — кажа Пан, — хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 21–27 Дом, пабудаваны на скале, і дом, пабудаваны на пяску + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, – увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане, Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне. Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 27.05.2010 13:53 |