X Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 17, 17–24 Глядзі, сын твой жывы Чытанне першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Захварэў сын жанчыны, гаспадыні дома, і хвароба яго была такая моцная, што пакінула яго дыханне. І сказала жанчына Іллі: Што табе да мяне, чалавек Божы? Ты прыйшоў да мяне нагадаць пра беззаконне маё і забіць майго сына. Ён сказаў ёй: Дай мне сына свайго. І ўзяў яго з рук яе, і панёс яго ў святліцу, дзе жыў, і паклаў яго на свой ложак. Усклікнуў да Пана і сказаў: Пане, Божа мой, няўжо Ты і ўдаве, у якой я жыву, учыніш зло, забіўшы яе сына? І тройчы схіліўшыся над хлопцам, ён усклікнуў да Пана і сказаў: Пане, Божа мой, няхай вернецца душа хлопца гэтага да яго. Пачуў Пан голас Іллі, і вярнулася душа да хлопца, і ён ажыў. Узяў Ілля хлопца і перанёс яго са святліцы ўніз, і аддаў яго маці ягонай. І сказаў Ілля: Глядзі, сын твой жывы. Тады сказала жанчына Іллі: Вось цяпер я пазнала, што ты чалавек Божы, і што праўдзівае слова Пана ў вуснах тваіх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 30 (29), 2–4. 5-6. 11 і 12а і 13b (Р.: 2а) Рэфрэн: Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў. 2. Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў * Рэфрэн: 5. Спявайце Пану вы, Ягоныя верныя, * Рэфрэн: 11. Пачуй, Пане, і злітуйся нада мною, * Гал 1, 11–19 Пажадаў аб’явіць праз мяне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго язычнікам Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Адкрываю вам, браты, што Евангелле, якое я абвяшчаў, не ад чалавека. Бо і я прыняў яго і быў навучаны не ад чалавека, а дзякуючы аб’яўленню Езуса Хрыста. Вы чулі пра маё ранейшае жыццё ў юдаізме, як жорстка я пераследаваў Касцёл Божы і нішчыў яго, як перавышаў у юдаізме многіх аднагодкаў з майго народу, будучы зацятым прыхільнікам традыцый маіх продкаў. Калі ж Бог, выбраўшы мяне ад улоння маці маёй і паклікаўшы ласкаю сваёю, пажадаў аб’явіць праз мяне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з целам і крывёю і не пайшоў у Ерузалем да Апосталаў, якія былі маімі папярэднікамі, а пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск. Пасля, праз тры гады, я пайшоў у Ерузалем наведаць Кефаса і прабыў у яго пятнаццаць дзён. Нікога іншага з Апосталаў я не бачыў, акрамя Якуба, брата Пана. Гэта слова Божае. Лк 7, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 7, 11–17 Хлопча, кажу табе, устань + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач. І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань. І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 17:31 |