Х Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 6, 3–6 Міласэрнасці хачу, а не ахвяры Чытанне кнігі прарока Осіі. Пазнаем жа і будзем імкнуцца пазнаць Пана.Прыйсце Яго пэўнае, як надыход світання. Ён прыйдзе да нас, як лівень, як веснавы дождж, які напоіць зямлю. Што ж зрабіць мне табе, Эфраім, што ж зрабіць мне табе, Юда? Міласэрнасць вашая, нібы ранішні туман і раса, што хутка знікае. Таму Я ўдараў іх прарокамі, таму я забіваў іх словамі вуснаў Маіх, таму суд Мой заяснее, як світанне. Бо міласэрнасці хачу, а не ахвяры, пазнання Бога, а не ўсеспалення. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 50 (49), 1 і 8. 12–13. 14–15 (Р.: 23b) Рэфрэн: Беззаганнаму ў паводзінах Я адкрыю Божае збаўленне. 1. Прамовіў Пан, Бог над багамі * Рэфрэн: 12. Калі б Я быў галодны, не сказаў бы табе, * Рэфрэн: 14. Прынось Богу ахвяру падзякі, * Рым 4, 18–25 Умацаваўся ў веры, аддаючы хвалу Богу Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Абрагам, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што стане айцом многіх народаў, паводле сказанага: Такое вялікае будзе патомства Тваё. І не аслаб ў веры, хоць лічыў сваё амаль стогадовае цела ўжо змярцвелым і ўлонне Сары змярцвелым. Не сумняваўся праз нявер’е ў абяцаннях Божых, але ўмацаваўся ў веры, аддаючы хвалу Богу і будучы цалкам ўпэўненым, што Бог мае моц выканаць абяцанае. Таму гэта і залічана яму як праведнасць. Не толькі дзеля яго аднаго напісана, што залічана яму, але таксама дзеля нас, бо залічыцца і нам, якія верым у таго, хто ўваскрасіў з мёртвых Езуса, Пана нашага, які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрэшаны дзеля апраўдання нашага. Гэта слова Божае. Лк 4, 18–19 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Пан намасціў Мяне абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 9–13 Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 16:52 |