Субота — адзінаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 12, 1–10 Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі трэба хваліцца, хоць гэта і некарысна, то перайду да бачанняў і аб’яўленняў Пана. Ведаю чалавека ў Хрысце, які чатырнаццаць гадоў таму (ці ў целе, не ведаю, ці па-за целам, не ведаю, ведае Бог) быў забраны аж да трэцяга неба. І ведаю, што гэты чалавек (ці ў целе, ці па-за целам, не ведаю, ведае Бог) быў забраны ў рай і чуў невыказныя словы, якіх чалавеку нельга перадаць. Гэтым буду хваліцца, а сабою не пахвалюся, хіба што слабасцю маёй. Калі захачу пахваліцца, не буду неразважлівым, бо скажу праўду. Але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне болей, чым ува мне бачыць або чуе ад мяне. Каб я не хваліўся нязвыкласцю аб’яўленняў, дадзена мне джала ў цела, пасланец сатаны, каб біць мяне. Таму я тройчы маліў Пана аб тым, каб адвёў яго ад мяне. Але Пан сказаў мне: Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці. Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста. Таму ўпадабаў я слабасць, пагарду, нястачы, ганенні, уціск за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 8–9. 10–11. 12–13 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан. 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 10. Бойцеся Пана, Ягоныя святыя; * Рэфрэн: 12. Прыйдзіце, сыны, паслухайце мяне: * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кр 24, 17–25 Захарыя, якога вы забілі паміж святыняй і ахвярнікам Чытанне Першай кнігі Кронікаў. Пасля таго, як памёр Ёад, прыйшлі старэйшыны юдэйскія і пакланіліся каралю. Тады кароль пачаў слухацца іх. І пакінулі дом Пана, Бога айцоў іхніх, і пачалі служыць дрэвам і ідалам. І сышоў гнеў Божы на Юду і Ерузалем за гэтую правіну. І паслаў Пан да іх прарокаў, каб навярнуліся да Пана, і яны пераконвалі іх, але тыя не слухалі. Тады Дух Божы ахінуў Захарыя, сына святара Ёада, і ён стаў на ўзвышэнні перад народам, і сказаў ім: Так кажа Бог: навошта вы пераступаеце наказы Пана? Не будзе вам шчасціць, бо вы пакінулі Пана, і Ён пакіне вас. І змовіліся супраць яго, і каменавалі яго паводле загаду караля на дзядзінцы дома Пана. І не ўспомніў кароль Яас дабрадзейства, якое ўчыніў яму Ёад, айцец Захарыі, і забіў сына яго. Паміраючы, Захарыя сказаў: Няхай бачыць Пан і няхай адпомсціць! У канцы года выступіла супраць Яааса войска сірыйскае, і ўвайшлі ў Юдэю і ў Ерузалем, і знішчылі ўсіх старэйшынаў народа, і ўсю здабычу паслалі каралю ў Дамаск. Хоць з невялікай колькасьцю людзей прыходзіла сірыйскае войска, Пан даў у рукі ім вельмі магутнае войска, бо тыя пакінулі Пана, Бога айцоў сваіх. Так выканалі яны над Яасам прысуд. І, адыходзячы, пакінулі яго ў цяжкіх хваробах, а слугі ягоныя змовіліся супраць яго, каб адпомсціць за кроў сына святара Ёада. І забілі яго на ложку ягоным, і ён памёр. Пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не паклалі яго ў каралеўскіх грабніцах. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 4–5. 29–30. 31–32. 33–34 (Р.: 29а) Рэфрэн: Навек захаваю для яго Маю міласэрнасць. 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 29. Навек захаваю для яго Маю міласэрнасць, * Рэфрэн: 31. Калі сыны ягоныя пакінуць Мой закон * Рэфрэн: 33. Пакараю кіем іхняе беззаконне, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 8, 9 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус Хрыстус стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 6, 24–34 Не клапаціцеся аб заўтрашнім дні + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Ніхто не можа служыць двум гаспадарам. Бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне. Таму кажу вам: Не клапаціцеся аб жыцці вашым, што есці і што піць, ні аб целе вашым, у што апрануцца. Ці ж душа не большая за ежу, а цела — за вопратку? Паглядзіце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не нашмат лепшыя за іх? Ды і хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць сабе росту хоць адзін локаць? І пра вопратку навошта клапоціцеся? Паглядзіце на лілеі палявыя, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. Але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх. Калі ж палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, наколькі ж больш вас, малаверныя! Таму не клапаціцеся і не кажыце: Што нам есці? — або: Што піць? — або: У што апрануцца? Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. Айцец жа ваш Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам. Таму не клапаціцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтра само за сябе паклапоціцца. Хопіць кожнаму дню свайго клопату. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.06.2010 12:30 |