Пятніца — адзінаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 11, 18. 21b–30 Акрамя іншых рэчаў, на мне штодня ляжыць клопат аб усіх Касцёлах Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Паколькі многія хваляцца паводле цела, я таксама буду хваліцца. Калі хто адважваецца нечым хваліцца, то, кажучы неразважліва, адважуся і я. Яны габрэі? І я. Яны ізраэльцяне? І я. Яны патомства Абрагама? І я. Яны слугі Хрыста? Нібы шалёны кажу: Я больш. Больш у працы, больш у цямніцах, у ранах празмерных і шмат разоў пры смерці. Ад юдэяў атрымаў я пяць разоў па сорак удараў без аднаго. Тройчы мяне білі кіямі, аднойчы каменавалі, тройчы я цярпеў караблекрушэнне, ноч і дзень прабыў я ў марской глыбіні. Часта быў у падарожжах, у небяспецы на рэках, у небяспецы ад разбойнікаў, у небяспецы ад суайчыннікаў, у небяспецы ад язычнікаў, у небяспецы ў горадзе, у небяспецы на пустыні, у небяспецы на моры, у небяспецы сярод фальшывых братоў, у працы і знясіленні, часта ў недасыпанні, у голадзе і смазе, часта ў посце, у холадзе і галечы. Акрамя іншых рэчаў, на мне штодня ляжыць клопат аб усіх Касцёлах. Хто знемагае, а я не знемагаю? Хто ўпадае ў грэх, а я не палаю? Калі мне трэба хваліцца, то буду хваліцца сваёю слабасцю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7 (Р.: пар. 18b) Рэфрэн: Ад усіх бедаў Пан выбаўляе справядлівых. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 11, 1–4. 9–18. 20 Намасцілі Яаса і крычалі: Няхай жыве кароль! Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Аталія, маці караля Ахозія, калі ўбачыла, што сын яе памёр, паўстала і знішчыла ўсё каралеўскае патомства. Але Ясаба, дачка караля Ярама, сястра Ахозія, узяла Яаса, сына Ахозія, і выкрала яго сярод сыноў каралеўскіх, якіх забівалі, і карміліцу ягоную. Каб не забілі, схавала яго ад Аталіі ў спальны пакой. І хавалі яго з карміліцаю ў доме Пана шэсць гадоў. Тым часам Аталія валадарыла ў краіне. У сёмы год Ёада паслаў узяць сотнікаў карыйскіх і бегуноў, прывёў іх да сябе ў дом Пана. Заключыў з імі дамову і прыняў ад іх клятву ў доме Пана, і паказаў ім каралеўскага сына. І зрабілі сотнікі ўсё, што загадаў святар Ёада, і ўзялі кожны сваіх людзей, якія прыходзяць у суботу, з тымі, якія адыходзяць у суботу, і прыйшлі да святара Ёада. Ён раздаў сотнікам дзіды і шчыты караля Давіда, якія былі ў доме Пана. І сталі бегуны вакол караля, кожны са зброяй ў руцэ сваёй, ад правага боку святыні да левага боку святыні насупраць ахвярніка і святыні. І вывеў ён каралеўскага сына, і ўсклаў на яго дыядэму і даў сведчанне. І каранавалі яго, і намасцілі, і, пляскаючы ў далоні, усклікалі: Няхай жыве кароль! Калі Аталія пачула голас народа, пайшла да народа ў дом Пана і ўбачыла, што кароль стаіць паводле звычаю на ўзвышэнні, і старэйшыя, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі радуецца, і трубіць у трубы. І разарвала Аталія сваё адзенне, і закрычала: Змова, змова! Святар Ёада загадаў сотнікам, якія былі на чале войска, кажучы: Выведзіце яе за агароджу святыні, а хто пойдзе за ёю, забівайце мячом. Бо святар казаў: Няхай не будзе забітая ў святыні Пана. І схапілі яе, і праз уваход для коней прайшла яна да каралеўскага дома, і там была забіта. А Ёада заключыў запавет паміж Панам і каралём, і народам, каб ён быў народам Пана, і паміж каралём і народам. І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Бааля, і разбурылі яго і ахвярнікі яго, і выявы ягоныя моцна знішчылі; і Матана, святара Бааля, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў святар нагляд над домам Пана. І ўвесь народ зямлі весяліўся, і горад супакоіўся. Аталію ж забілі мячом у доме караля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 132 (131), 11. 12. 13–14. 17–18 (Р.: 13) Рэфрэн: Пан выбраў Сіён як жыллё сабе. 11. Прысягаў Пан Давіду ў вернасці, * Рэфрэн: 12. Калі сыны твае будуць захоўваць Мой запавет * Рэфрэн: 13. Пан выбраў Сіён, * Рэфрэн: 17. Там вырашчу моц Давіда, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 6, 19–23 Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі ўзломліваюць і крадуць. Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не ўзломліваюць і не крадуць. Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё. Светачам цела ёсць вока. Калі ж вока тваё будзе чыстае, то ўсё цела тваё будзе светлае. Калі ж вока тваё будзе дрэннае, то ўсё цела тваё будзе цёмнае. Калі ж святло, якое ў табе, з’яўляецца цемрай, то якая ж цемра! Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.06.2010 12:13 |