Чацвер — адзінаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 11, 1–11 Бескарысліва прапаведаваў вам Евангелле Божае Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі б вы хоць крыху былі паблажлівыя да маёй неразважлівасці. Але вы і так паблажлівыя да мяне. Бо я руплюся аб вас рупнасцю Божаю, бо я заручыў вас з адзіным мужам, каб паставіць вас перад Хрыстом, як чыстую дзеву. Аднак баюся, каб так, як змей хітрасцю сваёй падмануў Еву, не былі зведзеныя думкі вашыя ад прастаты і беззаганнасці, што ў Хрысце. Бо, калі б хто прыйшоў і пачаў прапаведаваць іншага Езуса, якога мы не прапаведавалі, ці калі б атрымалі іншага Духа, якога не атрымлівалі, ці іншае Евангелле, якога не прымалі, – то вы ахвотна згаджаецеся. Але думаю, што я зусім не ніжэйшы за найвышэйшых Апосталаў. Хоць я і невук у красамоўстве, але не ў пазнанні. Урэшце, усяляк і ва ўсім мы адкрыліся вам. Ці зграшыў я тым, што прыніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо бескарысліва прапаведаваў вам Евангелле Божае? Іншыя Касцёлы абабраў, прымаючы плату для служэння вам. Будучы ў вас ды церпячы нястачу, нікому не дакучаў, бо патрэбы мае пакрылі браты, якія прыйшлі з Македоніі. Ды і ва ўсім я стараўся і стараюся не быць для вас цяжарам. Як ёсць ува мне праўда Хрыстовая, так гэтая пахвала мая не сціхне ў землях Ахаі. Чаму? Ці таму, што не люблю вас? Бог ведае. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 7–8 (Р.: 7а) Рэфрэн: Справы рук Тваіх, Пане, праўдзівыя і справядлівыя. 1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам * Рэфрэн: 3. Справа Ягоная — гэта хараство і веліч, * Рэфрэн: 7. Справы рук Ягоных праўдзівыя і справядлівыя, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 48, 1–15 Калі Іллю схавала віхура, Елісей напоўніўся ягоным духам Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. У тыя дні: З’явіўся Ілля, прарок, як агонь, Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 97 (96), 1–2. 3–4. 5–6. 7 (Р.: 12а) Рэфрэн: Радуйцеся справядлівыя ў Пану. 1. Пан валадарыць, няхай радуецца зямля, * Рэфрэн: 3. Агонь ідзе перад Ім * Рэфрэн: 5. Горы, як воск, растопяцца перад абліччам Пана, * Рэфрэн: 7. Няхай сорам спазнаюць усе, хто служыць ідалам, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Рым 8, 15bc Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вы прынялі Духа ўсынаўлення, у якім мы клічам: Абба, Ойча! Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 6, 7–15 Таму так маліцеся + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.06.2010 12:07 |