Аўторак — адзінаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 8, 1–9 Стаў бедным дзеля вас Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, дадзеную Касцёлам македонскім. Бо ў цяжкім выпрабаванні ўціскам іх вялікая радасць і глыбокае ўбоства выліліся ў шчодрае багацце іхняй велікадушнасці. Сведчу, што яны далі паводле сваіх сілаў і па-над сілы, добраахвотна. Яны вельмі настойліва прасілі ў нас ласкі саўдзельнічаць у служэнні дзеля святых. І не так як мы спадзяваліся, але саміх сябе найперш даручылі Пану і, з волі Божай, нам. Дзеля гэтага прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і завяршыў у вас і гэтую добрую справу. Але паколькі вы перапоўненыя ўсім: вераю і словам, і пазнаннем, і ўсялякай стараннасцю, і любоўю вашаю да нас, то будзьце перапоўненыя гэтай ласкай. Не кажу гэта, як загад, але праз стараннасць іншых выпрабоўваю шчырасць вашай любові. Бо ведаеце вы ласку нашага Пана Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 2. 5–6. 7. 8–9а (Р.: 2а) Рэфрэн: Буду славіць Пана ў сваім жыцці. 2. Буду славіць Пана * Рэфрэн: 5. Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба, * Рэфрэн: 7. Справядліва судзіць пакрыўджаных, * Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 21, 17–29 Ты прывёў Ізраэль да граху Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. Пасля таго, як памёр Набот, скіраваў Пан слова да Іллі Тэсбіта: Устань, ідзі насустрач Ахабу, каралю ізраэльскаму, які ў Самарыі. Вось ён цяпер у вінаградніку Набота, куды прыйшоў, каб узяць яго ва ўладанне. І скажаш яму: Так кажа Пан: ты забіў, і яшчэ забіраеш спадчыну? Пасля скажаш: Так кажа Пан: на тым месцы, дзе сабакі лізалі кроў Набота, сабакі будуць лізаць і тваю кроў. І сказаў Ахаб Іллю: Знайшоў ты мяне, вораг мой? Ён сказаў: Знайшоў, бо ты прадаўся, каб чыніць зло перад вачыма Пана. Таму кажа Пан: Вось Я спашлю на цябе няшчасце і выпалю за табою, і вынішчу ў доме Ахаба кожнага хлопца, і зняволенага, і вольнага ў Ізраэлі. І ўчыню з домам тваім, як з домам Ерабаама, сына Набата, і як з домам Бааза, сына Агія, за знявагу, якой ты разгнявіў Мяне і прывёў Ізраэль да граху. Таксама і пра Ізабэль сказаў Пан, кажучы: Сабакі з’ядуць Ізабэль на полі Ізрээля. Хто памрэ ў Ахаба ў горадзе, таго з’ядуць сабакі, а хто памрэ на полі, таго раздзяўбуць птушкі нябесныя. Не было яшчэ такога, як Ахаб, які б прадаўся, каб чыніць зло перад вачыма Пана, да чаго падбухторвала яго Ізабэль, жонка ягоная. Ён паступаў вельмі агідна, ідучы за ідаламі, як рабілі амарыты, якіх Пан прагнаў ад сыноў Ізраэля. Калі Ахаб пачуў усе гэтыя словы, разарваў шаты свае і надзеў на сваё цела мяшок, і пасціў, і спаў у мяшку, і хадзіў у смутку. І скіраваў Пан слова да Іллі Тэсбіта, кажучы: Ці бачыш, як скарыўся перада Мною Ахаб? За тое, што ён скарыўся перада Мною, я не спашлю зла ў дні ягоныя, але ў дні сына ягонага спашлю зло на дом ягоны. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51(50), 3–4. 5–6а. 11 і 16 (Р.: пар. 3а) Рэфрэн: Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі. 3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй * Рэфрэн: 5. Бо я ведаю беззаконні мае, * Рэфрэн: 11. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 13, 34 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, — каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 43–48 Любіце ворагаў вашых + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.06.2010 11:47 |