XI Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 17, 22–24 Узвысіў нізкае дрэва Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан Бог: Вазьму Я з вяршыні высокага кедру і пасаджу. З верхніх галін ягоных адламаю парастак і пасаджу на высокай і ўзнёслай гары. На высокай гары Ізраэля пасаджу яго. І пусціць галлё і прынясе плён, і стане велічным кедрам, і будуць жыць пад ім усялякія птушкі, усялякае птаства будзе гняздзіцца ў цені галля ягонага. І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я, Пан, паніжаю высокае дрэва, а нізкае дрэва ўзвышаю; зялёнае дрэва высушваю, а сухое дрэва прымушаю квітнець. Я, Пан, сказаў і так зраблю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 92 (91), 2–3. 13–14. 15–16 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Добра дзякаваць Табе, Пане. 2. Добра ёсць дзякаваць Пану * Рэфрэн: 13. Справядлівы заквітнее, як пальма, * Рэфрэн: 15. Нават у старасці яны будуць пладавітыя, * 2 Кар 5, 6–10 Стараемся падабацца Яму, ці то будучы з Ім, ці то далёка ад Яго Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Маючы ўпэўненасць у кожнай хвіліне, ведаем, што, калі прысутнічаем у целе, мы далёка ад Пана. Бо паступаем мы паводле веры, а не дзеля бачання. Аднак, маючы ўпэўненасць, мы больш хочам пакінуць цела і пасяліцца ў Пану. Таму стараемся падабацца Яму, ці то будучы з Ім, ці то далёка ад Яго. Бо ўсе мы павінны з’явіцца перад тронам Хрыста, каб кожны атрымаў згодна з тым, што ён рабіў, жывучы ў целе: добрае ці благое. Гэта слова Божае. Зерне — слова Божае, сейбіт — Хрыстус; кожны, хто знойдзе Яго, будзе жыць вечна. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 4, 26–34 Найменшае з усяго насення становіцца большым за ўсялякую зеляніну + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво. І казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя. У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 07.06.2010 16:00 |