Субота — дванаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 18, 1–15 Ёсць што-небудзь немагчымае для Пана? Вярнуся да цябе, а Сарра будзе мець сына Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Аб’явіўся Пан Абрагаму каля дубоў Мамрэ, калі той сядзеў пры ўваходзе ў шацёр у час дзённай спякоты. Абрагам узняў вочы свае і ўбачыў: вось тры мужы былі насупраць яго. Убачыўшы іх, ён пабег ад ўваходу ў шацёр насустрач ім і, пакланіўшыся да зямлі, сказаў: Пане, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, не абмінай свайго слугі. Прынясу крыху вады, і вы абмыйце свае ногі, і адпачніце пад гэтым дрэвам. Я ж прынясу трохі хлеба, і вы падмацуеце сэрцы вашыя, а потым пойдзеце, бо дзеля гэтага праходзіце каля слугі вашага. А яны сказалі: Зрабі так, як сказаў. Абрагам паспяшыў у шацёр да Сары і сказаў: Хутчэй замясі тры саты лепшай мукі і зрабі ляпёшкі. Потым Абрагам пабег да статка і, выбраўшы тоўстае і прыгожае цяля, даў слузе, каб той хутка яго прыгатаваў. Затым узяў масла і малако, і прыгатаванае цяля і паставіў перад імі. Сам жа стаяў каля іх пад дрэвам. А яны елі. І спыталі яго: Дзе твая жонка Сарра? Ён адказаў ім: Вось у шатры. Сказаў яму дзін з іх: Праз год у той самы час я вярнуся да цябе. А ў Сарры, жонкі тваёй, будзе сын. Сарра прыслухоўвалася каля ўваходу ў шацёр, які быў за Абрагамам. Абрагам і Сарра былі ўжо вельмі старыя. Таму засмяялася Сарра сама сабе, кажучы: Цяпер, калі я састарэла, і гаспадар мой стары, як магу мець суцяшэнне? Але Пан сказаў Абрагаму: Чаму Сарра смяецца, кажучы: ці сапраўды змагу нарадзіць, калі я састарэла? Ці ёсць што-небудзь немагчымае для Пана? Праз год у вызначаны час я вярнуся да цябе, а Сарра будзе мець сына. Сарра ж, таму што спалохалася, адмаўлялася, кажучы: Я не смяялася. Але Пан адказаў: Не, ты смяялася. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Лк 1, 46–47. 48–49. 50 і 53. 54–55 (Р.: пар. 54b) Рэфрэн: Памятае Пан пра сваю міласэрнасць. 46. Велічае душа мая Пана, * Рэфрэн: 48. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, * Рэфрэн: 50. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне * Рэфрэн: 54. Прыняў свайго слугу Ізраэля, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Пл 2, 2. 10–14. 18–19 Усклікае сэрца іхняе да Пана над мурамі дачкі Сіёна Чытанне кнігі Плачу Ераміі. Загубіў Пан, не пашкадаваў, Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 74 (73), 1–2. 3–4. 5–7. 20–21 (Р.: 19b) Рэфрэн: Пра жыццё сваіх убогіх не забывай ніколі. 1. Навошта, Божа, Ты адкінуў нас назаўсёды, * Рэфрэн: 3. Скіруй свае крокі да вечных руінаў; * Рэфрэн: 5. Бачна, як падымаюць высока сякеры, нібы ў гушчары лесу. * Рэфрэн: 20. Глянь на запавет, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 8, 17 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус узяў на сябе нашую слабасць і панёс хваробы. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 8, 5–17 Многія прыйдуць з усходу і захаду і сядуць з Абрагамам, Ісаакам і Якубам + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе. Езус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго. Сотнік жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою жаўнераў. Кажу аднаму: «ідзі», і ідзе; і другому: «прыйдзі», і прыходзіць; і слузе майму: «зрабі тое», і робіць. Пачуўшы гэта, Езус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў услед за Ім: Сапраўды кажу вам, ні ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і сядуць за стол з Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным. А сыны валадарства будуць выкінуты вон у цемру: там будзе плач і скрыгатанне зубоў. І сказаў Езус сотніку: Ідзі, і як паверыў, няхай станецца табе. І быў аздароўлены слуга ў тую ж гадзіну. Калі Езус прыйшоў у дом Пятра, убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы. Ён дакрануўся да яе рукі, і гарачка пакінула яе. І яна ўстала, і прыслужвала ім. Калі ж надышоў вечар, прыводзілі да Яго многіх апантаных. А Ён словам выганяў духаў і аздаравіў усіх хворых, каб збылося сказанае прарокам Ісаяй: Ён узяў на сябе нашую слабасць і панёс хваробы. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 17.06.2010 12:46 |