Пятніца — дванаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 17, 1. 9–10. 15–22 Няхай будзе абрэзаны кожны мужчына на знак запавету. Сара народзіць табе сына Чытанне кнігі Быцця. Калі Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, Пан аб’явіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны, хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны. І сказаў Бог Абрагаму: Ты ж захавай запавет Мой, ты і патомства тваё пасля цябе ў іхніх пакаленнях. Гэта ёсць запавет Мой, які вы будзеце захоўваць паміж Мною і вамі, і паміж патомствам тваім пасля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчына. І сказаў Бог Абрагаму: Сару, жонку сваю, не называй Сарай, бо імя яе Сарра. Я благаслаўлю яе і дам табе ад яе сына. Благаслаўлю яе, і выйдуць з яе плямёны, каралі народаў будуць з яе. Упаў Абрагам на твар свой і рассмяяўся. І сказаў у сэрцы сваім: Няўжо ад стогадовага будзе сын, і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць? І сказаў Абрагам Богу: Хоць бы Ізмаіл жыў перад абліччам Тваім! А Бог сказаў: Менавіта Сарра, жонка твая, народзіць табе сына, і дасі яму імя Ісаак. Я заключу запавет Мой з ім, запавет вечны для патомства ягонага пасля яго. І пра Ізмаіла Я пачуў цябе: вось Я благаслаўлю яго і ўчыню, што будзе ўзрастаць ён, і вельмі-вельмі памножу яго. Дванаццаць уладароў народзіцца ад яго, і Я выведу ад яго вялікі народ. Але запавет Мой заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сарра ў гэты ж час на другі год. І закончыў Бог гаварыць з Абрагамам, і ўзняўся ад яго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 (Р.: 4) Рэфрэн: Благаслаўлёны чалавек, які баіцца Пана. 4. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, * Рэфрэн: 6. Жонка твая, як ураджайная вінаградная лаза * Рэфрэн: 7. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 25, 1–12 Юда пераселены быў са сваёй зямлі (25,21) Чытанне Другой кнігі Валадарстваў. На дзявятым годзе валадарання Сэдэкіі, на дзясятым месяцы, у дзень дзясяты месяца прыйшоў Навухаданосар, кароль бабілёнскі, з усім войскам сваім да Ерузалема, акружыў яго і насыпаў вакол яго вал. І быў горад у аблозе да адзінаццатага года панавання караля Сэдэкіі. На дзевяты дзень месяца ўзмацніўся голад у горадзе, і не меў хлеба народ зямлі. І ўзяты быў горад, а ўсе вайсковыя пабеглі ўначы па дарозе да брамы, паміж падвойнымі сценамі, што каля каралеўскага саду. Халдэі ж стаялі вакол горада. Кароль жа пайшоў дарогаю да раўніны, а халдэйскае войска пагналася за каралём. І дагналі яго на ерыхонскай раўніне, а ўсё войска ягонае рассеялася і пакінула яго. І схапілі караля, і завялі яго ў Рыўлу да караля бабілёнскага, які ўчыніў над ім суд. Сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, а самому Сэдэкію асляпілі вочы, закавалі яго ў кайданы і павялі ў Бабілён. На пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, гэта значыцца, на дзевятнаццатым годзе панавання Навухаданосара, караля бабілёнскага, прыйшоў Навузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, слуга караля бабілёнскага, у Ерузалем і спаліў дом Пана і дом караля, і ўсе дамы ў Ерузалеме, і ўсе дамы вялікія спаліў агнём. А сцены вакол Ерузалема разбурыла войска халдэйскае, якое было ў начальніка целаахоўнікаў. Астатні люд, які заставаўся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перайшлі да караля бабілёнскага, і астатні просты люд выселіў Навузардан, кіраўнік целаахоўнікаў. Толькі некаторых з беднага люду зямлі пакінуў начальнік целаахоўнікаў вінаградарамі і земляробамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 137 (136), 1–2. 3. 4–5. 6 (Р.: 6) Рэфрэн: Узніму Ерузалем на вяршыню маёй радасці. 1. Над рэкамі Бабілёна сядзелі мы і плакалі, * Рэфрэн: 3. Бо тыя, хто ўзяў нас у палон, * Рэфрэн: 4. Як жа нам спяваць песні Пана * Рэфрэн: 6. Няхай прыліпне язык мой да паднябення майго, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 8, 17 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус узяў на сябе нашую слабасць і панёс хваробы. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 8, 1–4 Калі хочаш, можаш мяне ачысціць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.06.2010 13:28 |