Чацвер — дванаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 16, 6b–12. 15–16 Нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам сына свайго Ізмаілам Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Сара пачала ўціскаць Агар, і тая ўцякла ад яе. Анёл Пана знайшоў яе каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы на дарозе да Сура. І сказаў: Агар, слуга Сары, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш? Яна сказала: Я бягу ад Сары, гаспадыні маёй. Анёл Пана сказаў ёй: Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад рукамі яе. Анёл Пана зноў прамовіў да яе: Вельмі памножу патомства тваё і з-за мноства нельга будзе палічыць яго. І яшчэ сказаў ёй анёл Пана: Вось ты цяжарная і народзіш сына, і назавеш яго Ізмаіл, таму што пачуў Пан пра нядолю тваю. Ён будзе сярод людзей, як дзікі асёл: рукі яго супраць усіх, і рукі ўсіх супраць яго; ён паставіць шатры па-за жыллём усіх сваіх братоў. Нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам сына свайго, народжанага ад Агар, Ізмаілам. Абраму было восемдзесят шэсьць гадоў, калі Агар нарадзіла Абраму Ізмаіла. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 1–2. 3–4а. 4b–5 (Р.: 1a) Рэфрэн: Хваліце Пана, бо Ён добры. 1. Хваліце Пана, бо Ён добры, * Рэфрэн: 3. Шчаслівыя, хто захоўвае права * Рэфрэн: Наведай нас у Тваім збаўленні, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 24, 8–17 Ехонію і ўсё адважнае войска вывеў кароль бабілёнскі ў няволю ў Бабілён Чытанне Другой кнігі Валадарстваў. Васемнаццаць гадоў было Ехоніі, калі стаў каралём. Ён валадарыў у Ерузалеме тры месяцы. Маці ягоную звалі Нэхушта, была яна дачкой Эльнафана з Ерузалема. І рабіў Ехонія благое ў вачах Пана ва ўсім, як айцец ягоны. У той час падступіліся слугі Навухаданосара, караля бабілёнскага, да Ерузалема, і трапіў горад у аблогу. Прыйшоў Навухаданосар, кароль бабілёнскі, да горада, калі слугі ягоныя акружылі яго. І выйшаў Ехонія, кароль юдэйскі, да караля бабілёнскага, ён і маці ягоная, і слугі ягоныя, і кіраўнікі ягоныя, і еўнухі ягоныя. І захапіў яго кароль бабілёнскі на восьмым годзе свайго панавання. Вывез адтуль усе скарбы дома Пана і скарбы каралеўскага дома. Паламаў увесь залаты посуд, які Саламон, кароль ізраэльскі, зрабіў у святыні Пана, як сказаў Пан. Перасяліў увесь Ерузалем, і ўсіх кіраўнікоў, і ўсё адважнае войска, — дзесяць тысяч было пераселеных, — і ўсіх цесляроў і кавалёў; нікога не засталося, апрача беднага люду зямлі. І перасяліў ён Ехонію ў Бабілён. І маці караля, і жонак караля, і еўнухаў ягоных, і моцных зямлі вывеў у няволю з Ерузалема ў Бабілён. Усё войска, сем тысяч, і ўмельцаў, і будаўнікоў тысячу, усіх адважных, якія ходзяць на вайну, вывеў кароль бабілёнскі ў няволю ў Бабілён. А каралём зрабіў бабілёнскі кароль Матанію, дзядзьку Ехоніі, замест яго, і замяніў імя ягонае на Сэдэкію. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 79 (78), 1–2. 3–4. 5 і 8. 9 (Р.: 9b) Рэфрэн: Вызвалі нас, Пане, дзеля славы імя Твайго. 1. Божа, язычнікі ўвайшлі ў спадчыну Тваю; † Рэфрэн: 3. Пралілі іх кроў, як ваду, вакол Ерузалема, † Рэфрэн: 10. Не памятай правінаў нашых продкаў, * Рэфрэн: 11. Памажы нам, Божа, наш Збаўца, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 23 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, — і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 21–29 Дом, пабудаваны на скале, і дом, пабудаваны на пяску + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. Многія скажуць Мне ў той дзень: Пане, Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі? І тады абвяшчу ім: Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне. Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае. Калі Езус скончыў гаварыць, дзівіліся людзі з вучэння Яго, бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысеі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 15.06.2010 13:20 |