Панядзелак — дванаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 12, 1–9 І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Пан сказаў Абраму: Выйдзі са сваёй роднай зямлі і з дому айца твайго ў зямлю, якую табе пакажу. Я ўчыню з цябе вялікі народ і буду благаслаўляць цябе, і ўзвялічу імя тваё, і станеш благаслаўленнем. Буду благаслаўляць тых, хто цябе благаслаўляе, а тых, хто зневажае цябе, Я пракляну. І будуць благаслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі. І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан, і з ім пайшоў Лот. Абраму было семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. І ўзяў Абрам з сабой жонку сваю Сару, Лота, сына брата свайго, і ўвесь здабытак, які набылі, і ўсіх людзей, якіх мелі ў Харане, і вырушылі, каб ісці ў Ханаан. Калі прыйшлі ў Ханаан, Абрам прайшоў праз гэтую зямлю аж да месца Сыхема, да дуба Морэ. А на той зямлі жылі ў той час хананэйцы. Тады Пан, аб’явіўшыся Абраму, сказаў: Твайму патомству дам гэтую зямлю. Абрам пабудаваў там ахвярнік для Пана, які аб’явіўся яму. Адтуль перайшоў на гару, што на ўсходзе ад Бэтэль, і расцягнуў шацёр свой так, што Бэтэль быў ад захаду і Ай з усходу. Там таксама пабудаваў ахвярнік для Пана і заклікаў імя Пана. І сабраўшыся, вандраваў Абрам з месца на месца ў бок Нэгеба. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 12–13. 18–19. 20 і 22 (Р.: 12b) Рэфрэн: Шчаслівы народ, які Бог сабе выбраў. 12. Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Пан, * Рэфрэн: 18. Вось вока Пана над тымі, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 20. Душа наша чакае Пана, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 17, 5–8. 13–15а. 18 І адкінуў Пан Ізраэль ад аблічча свайго... Не засталося нікога, акрамя пакалення Юды Чытанне Другой кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Сальманазар, кароль асірыйскі, прайшоў па ўсёй зямлі і прыбыў да Самарыі, і трымаў яе ў аблозе тры гады. У дзявяты год панавання Осіі здабыў кароль асірыйскі Самарыю і выгнаў ізраэльцян у Асірыю, і пасяліў іх у Халаху і Хаворы, каля ракі Гозан, і ў гарадах мідыйскіх. Сталася так, калі пачалі грашыць сыны Ізраэля перад Панам сваім Богам, які вывеў іх з зямлі егіпецкай, з-пад рукі фараона, караля егіпецкага. І пачалі яны ўшаноўваць чужых багоў, і паступалі паводле звычаяў тых народаў, якіх Пан прагнаў ад аблічча сыноў Ізраэля, і як каралі Ізраэля, паступалі яны. Аднак Пан перасцерагаў Ізраэль і Юду праз усіх прарокаў сваіх, праз кожнага празорцу, кажучы: Адвярніцеся ад нягодных шляхоў вашых і захоўвайце запаведзі Мае, пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які даручыў Я айцам вашым і які даў вам праз слугаў Маіх, прарокаў. Але яны не слухаліся і зрабілі цвёрдым свой карак, як карак айцоў іхніх, якія не верылі ў Пана свайго Бога. І пагарджалі пастановамі Яго і запаветам, які заключыў Ён з айцамі іхнімі, і сведчаннямі Ягонымі, якімі Ён перасцерагаў іх. І разгневаўся моцна Пан на Ізраэль, і адкінуў іх ад аблічча свайго. Не засталося нікога, акрамя пакалення Юды. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 60 (59), 3. 4–5. 12–13 (Р.: 7b) Рэфрэн: Збаў сваёй правіцай і пачуй нас, Пане. 3. Ты нас адкінуў і зламаў нас, Божа, * Рэфрэн: 4. Ты ўскалыхнуў зямлю, разбіў яе, * Рэфрэн: 12. Ці не Ты, Божа, нас адкінуў * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Жывое слова Божае і дзейснае, здольнае судзіць думкі і намеры сэрца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 7, 1–5 Спачатку выкінь бервяно з вока свайго + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не судзіце, каб вас не судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю мерыце, такою і вам адмераць. Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? Або, як скажаш брату свайму: Дазволь мне выняць шчэпку з вока твайго, — калі ў тваім воку бервяно? Крывадушны, спачатку выкіні бервяно з вока свайго і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока брата твайго. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.06.2010 12:57 |