XII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёв 38, 1. 8–11 Тут зламаеш свае ганарыстыя хвалі Чытанне кнігі Ёва. Адказваючы, Пан сказаў Ёву з віхуры: Хто замкнуў дзвярамі мора, калі яно ўсхвалявалася, нібы выходзячы з нутра, калі Я хмары зрабіў адзеннем яго і цемру — покрывам ягоным? Я замкнуў яго ў межах Маіх і паставіў замкі і дзверы. І сказаў: Дагэтуль дойдзеш, не далей. Тут зламаеш свае ганарыстыя хвалі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 107 (106), 23–24. 25–26. 28–29. 30–31 (Р.: 1b) Рэфрэн: Слаўце Пана, бо навекі Яго міласэрнасць. 23. Хто выпраўляецца на караблях у мора, * Рэфрэн: 25. Ён прамовіў — і ўзняўся імклівы вецер, * Рэфрэн: 28. Але паклікалі Пана ў нядолі сваёй, * Рэфрэн: 30. І весяляцца, бо яны сціхлі, * 2 Кар 5, 14–17 Вось сталася новае Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Любоў Хрыста ахапіла нас, якія думаюць, што калі адзін памёр за ўсіх, то ўсе памерлі. А Езус памёр за ўсіх, каб тыя, хто жыве, ужо не дзеля сябе жылі, а дзеля памерлага за іх і ўваскрослага. Таму адгэтуль мы нікога не ведаем паводле цела. Калі ж і ведалі Хрыста паводле цела, то сёння ўжо не ведаем. Таму, калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; даўняе мінула, вось сталася новае. Гэта слова Божае. Лк 7, 16 Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 4, 35–41 Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго? + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: Пераправімся на той бок. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І былі з Ім іншыя чаўны. І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся. А Ён спаў на карме каля ўзгалоўя. Будзяць і кажуць Яму: Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем? І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Замоўкні і супакойся. І вецер сціх, і настала вялікая ціша. І сказаў ім: Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры? Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго? Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.06.2010 12:45 |