Субота — трынаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 27, 1–5. 15–29 Якуб падмануў брата і забраў яго благаслаўленне (27,36) Чытанне кнігі Быцця. Калі Ісаак састарыўся, і аслабеў зрок вачэй ягоных, што не мог бачыць, паклікаў старэйшага сына свайго Эзава і сказаў яму: Сыне мой! Той адказаў яму: Вось я. Ён сказаў: Вось я састарыўся, не ведаю дня смерці маёй. Вазьмі цяпер зброю сваю, калчан твой і лук твой, выйдзі ў поле і ўпалюй мне дзічыны. Згатуй мне смачную страву, якую я люблю, і прынясі мне есці, каб благаславіла цябе душа мая, перш чым я памру. Рэбэка ж чула, як гаварыў Ісаак сыну свайму Эзаву. І пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць і прынесці дзічыны. А Рэбэка ўзяла багатую вопратку старэйшага сына свайго Эзава, якая была ў яе ў доме, і апранула малодшага сына свайго Якуба. На рукі ж яго і гладкую шыю яго яна надзела скуру казлянят. Дала смачную страву і хлеб, якія згатавала, у руку Якубу, сыну свайму. Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: Айцец мой! Той адказаў: Вось я. Хто ты, сыне мой? Якуб сказаў бацьку свайму: Я Эзаў, першынец твой, я зрабіў, як ты сказаў мне. Устань, сядзь і з’еш дзічыны маёй, каб благаславіла мяне душа твая. І сказаў Ісаак сыну свайму: Як ты так хутка знайшоў, сыне мой? Той адказаў: Бо Пан Бог твой паслаў мне насустрач. І сказаў Ісаак Якубу: Падыдзі, я дакрануся да цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не? Якуб падышоў да Ісаака, айца свайго, і ён абмацаў яго, і сказаў: Голас гэты, голас Якуба, а рукі гэтыя, рукі Эзава. І не пазнаў яго, бо рукі яго былі валасатыя, як рукі Эзава, брата ягонага, і благаславіў яго. І сказаў: Ці ты сын мой Эзаў? Ён адказаў: Я. Ісаак сказаў: Падай мне, я з’ем дзічыны сына майго, каб благаславіла цябе душа мая. Якуб падаў яму, і ён еў. Прынёс яму таксама віна, і ён піў. Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: Падыдзі, пацалуй мяне, сыне мой. Той падышоў і пацалаваў яго. І пачуў ён пах вопраткі яго і благаславіў яго, кажучы: Глядзі, пах сына майго, як пах поля, якое благаславіў Пан. Няхай дасць табе Бог ад расы нябеснай і ад тлушчу зямлі, і шмат хлеба і віна. Няхай служаць табе плямёны, няхай паклоняцца табе народы. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай паклоняцца табе сыны маці тваёй. Хто будзе цябе праклінаць, той будзе пракляты, а хто будзе цябе благаслаўляць, той будзе благаслаўлёны. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 135 (134), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 3а) Рэфрэн: Хваліце Пана, бо Ён добры. 1. Хваліце імя Пана, * Рэфрэн: 3. Хваліце Пана, бо Ён добры, * Рэфрэн: 5. Бо я ведаю, што Пан вялікі, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ам 9, 11–15 І вярну з палону народ Мой, і пасялю іх на зямлі іхняй Чытанне кнігі прарока Амоса. Так кажа Пан: У той дзень аднаўлю заняпалы шалаш Давіда, праломы яго загараджу і разбуранае аднаўлю, і адбудую яго, як у дні даўнія, каб яны авалодалі рэштай Эдома і ўсімі народамі, якім было абвешчана імя Маё, – кажа Пан, які ўчыніць гэта. Вось настануць дні, — кажа Пан, — калі сустрэнуцца араты са жняцом, а той, хто топча вінаград, з сейбітам. Горы будуць струменіць вінаградным сокам, і ўсе пагоркі пацякуць. І вярну з палону народ Мой, Ізраэль, і забудуюць апусцелыя гарады, і паселяцца ў іх, пасадзяць вінаграднікі і будуць піць віно іхняе, развядуць сады і будуць есці плады іх. Пасялю іх на зямлі іхняй, і не будуць больш вырываць іх з зямлі іхняй, якую Я даў ім, — кажа Пан, Бог твой. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9. 11–12. 13–14 (Р.: 9) Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. * Рэфрэн: 15. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 17. Пан адорыць нас шчасцем, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 14–17 Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць? А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць посціць. Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна на старую вопратку, бо прышытае рве вопратку, і дзірка робіцца яшчэ горшай. І не ўліваюць таксама маладое віно ў старыя мяхі. Інакш, разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі псуюцца. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца і тое, і другое. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 17.06.2010 15:31 |