Чацвер — трынаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 22, 1–19 Ахвяра патрыярха нашага Абрагама Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Выпрабоўваў Бог Абрагама і сказаў яму: Абрагаме. І ён адказаў: Гэта я. Бог сказаў: Вазьмі сына твайго адзінага, якога ты любіш, Ісаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і там прынясі яго на ўсеспаленне на адной з гор, пра якую Я скажу табе. Абрагам устаў вельмі рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух слугаў сваіх і Ісаака, сына свайго; накалоў дроў на ўсеспаленне і, устаўшы, пайшоў да месца, пра якое сказаў яму Бог. На трэці дзень Абрагам узняў вочы свае і ўбачыў здалёк тое месца. І сказаў Абрагам слугам сваім: Застаньцеся тут з аслом, а я і хлопец пойдзем туды і паклонімся, і вернемся да вас. Узяў Абрагам дровы на ўсеспаленне і ўсклаў на Ісаака, сына свайго. Узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі абодва разам. І сказаў Ісаак Абрагаму, айцу свайму: Айцец мой. А той адказаў: Гэта я, сыне мой. Ён сказаў: Вось агонь і дровы, дзе ж ягня на ўсеспаленне? Абрагам сказаў: Бог нагледзіць сабе ягня на ўсеспаленне, сыне мой. І яны ішлі абодва разам. І прыйшлі на месца, пра якое сказаў яму Бог. Абрагам пабудаваў там ахвярнік, расклаў дровы і, звязаўшы сына свайго Ісаака, паклаў яго на ахвярнік паверх дроваў. І працягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў нож, каб закалоць сына свайго. Але анёл Пана паклікаў яго з неба і сказаў: Абрагаме, Абрагаме. Ён адказаў: Гэта я. Анёл сказаў: Не падымай рукі тваёй на хлопца і не рабі з ім нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінага для Мяне. Узняў Абрагам вочы свае і ўбачыў за сабою барана, які заблытаўся ў гушчары рагамі сваімі. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго на ўсеспаленне замест сына. І назваў Абрагам тое месца “Пан бачыць”. Таму і сёння гаворыцца: На гары Пан будзе бачны. Анёл Пана другі раз паклікаў Абрагама з неба і сказаў: Прысягаю, - кажа Пан, — паколькі ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінага, то Я благаслаўлю цябе і памножу патомства тваё, як зоркі на небе і як пясок на беразе мора, і патомства тваё здабудзе брамы ворагаў тваіх. І атрымаюць благаслаўленне ў патомстве тваім усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго. Вярнуўся Абрагам да сваіх слугаў, і яны ўсталі, і пайшлі разам у Бэршэбу. І жыў Абрагам у Бэршэбе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116А (114), 1–2. 3–4. 5–6. 8–9 (Р.: 9) Рэфрэн: Буду хадзіць перад абліччам Пана на зямлі жывых. 1. Люблю я Пана, бо Ён пачуў * Рэфрэн: 3. Акружылі мяне путы смерці, † Рэфрэн: 5. Пан ласкавы і справядлівы, * Рэфрэн: 8. Бо Ён вырваў душу маю ад смерці, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ам 7, 10–17 Ідзі, прароч народу Майму Чытанне кнігі прарока Амоса. У тыя дні: Паслаў Амасія, святар з Бэтэль, да Ерабаама, караля ізраэльскага, сказаць: Амос у змове супраць цябе сярод дому Ізраэля. Зямля не можа цярпець усіх слоў ягоных. Бо так кажа Амос: Ад мяча памрэ Ерабаам, а Ізраэль пойдзе ў выгнанне з зямлі сваёй. І сказаў Амасія Амосу: Празорца, ідзі, уцякай у зямлю Юды. Там еш хлеб і там прароч. А ў Бэтэль больш не прароч, бо ён — святыня караля і дом каралеўскі. Адказваючы, Амос сказаў Амасію: Я — не прарок і не сын прарока, бо я пастух і збіральнік сікамораў. Але Пан забраў мяне ад авечак, і сказаў мне Пан: Ідзі, прароч народу Майму Ізраэлю. Цяпер выслухай слова Пана. Ты кажаш: не прароч для Ізраэля і не прамаўляй слоў для дому Ісаака. Таму так кажа Пан: жонка твая будзе зняслаўлена ў горадзе, сыны і дочкі твае загінуць ад мяча, зямля твая будзе падзелена шнурам, а ты памрэш у зямлі нячыстай, а Ізраэль пойдзе ў выгнанне з зямлі сваёй. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11 (Р.: 10b) Рэфрэн: Прысуды Пана праўдзівыя і ўсе справядлівыя. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 11. Больш каштоўныя, чым золата, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кар 5, 19 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Бог у Хрысце яднаў з сабою свет, даючы нам слова паяднання. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 1–8 Праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У тыя дні: Езус увайшоў у човен і пераправіўся ў свой горад. І вось прынеслі да Яго паралізаванага, пакладзенага на ложа. Убачыўшы іхнюю веру, Езус сказаў паралізаванаму: Будзь адважным, сыне, адпускаюцца табе грахі. І вось некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзнерыць. А Езус, убачыўшы думкі іхнія, сказаў: Навошта задумваеце зло ў сэрцах вашых? Бо што лягчэй сказаць: «адпускаюцца табе грахі», або сказаць: «устань і хадзі»? Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі. Тады кажа паралізаванаму: Устань, вазьмі ложа сваё і ідзі дадому. Той устаў і пайшоў дадому. А людзі, убачыўшы гэта, спалохаліся і праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 17.06.2010 14:53 |