XIII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 1, 13–15; 2, 23–24 Праз зайздрасць д’ябла ў свет увайшла смерць Чытанне кнігі Мудрасці Саламона. Паколькі Бог не стварыў смерці,Ён не цешыцца са згубы жывога. Бо Ён стварыў усё для жыцця, стварэнні свету маюць ў сабе здароўе, няма ў іх знішчальнай атруты, ні валадарства памерлых на зямлі. Справядлівасць бессмяротная. Бог стварыў чалавека для несмяротнасці, учыніў яго вобразам сваёй вечнасці. Але праз зайздрасць д’ябла ў свет увайшла смерць, і зазнаюць яе тыя, хто мае з ім удзел. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 30(29), 2 і 4. 5–6. 11 і 12а і 13b (Р.: 2а) Рэфрэн: Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў. 2. Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў * Рэфрэн: 7. Спявайце Пану вы, Ягоныя верныя, * Рэфрэн: 11. Пачуй, Пане, і злітуйся нада мною, * 2 Кар 8, 7. 9. 13–15 Ваш дастатак дапаможа нястачы бедных братоў Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Паколькі вы перапоўненыя ўсім: вераю і словам, і пазнаннем, і ўсялякай стараннасцю, і любоўю вашаю да нас, то будзьце перапоўненыя гэтай ласкай. Бо ведаеце вы ласку нашага Пана Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам. Бо не пра тое гаворка, каб вы рабілі палёгку іншым, а сябе пакідалі ва ўціску, але каб была роўнасць. Цяпер ваш дастатак дапаможа іх нястачы, каб іхні дастатак дапамог таксама вашай нястачы, каб была роўнасць, як напісана: хто сабраў шмат, не меў лішку; і хто — мала, не меў нястачы. Гэта слова Божае. Пар. 2 Цім 1, 10 Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць і асвятліў праз Евангелле жыццё. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 5, 21–24. 35b–43 Дзяўчына, табе кажу, устань! Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус ізноў пераправіўся ў чаўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора. І вось прыходзіць адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Яго, падае да Ягоных ног і моцна просіць Яго, кажучы: Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна выздаравела і жыла. І пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго. І прыходзяць ад кіраўніка сінагогі і кажуць: Дачка твая памерла, чаго ты яшчэ турбуеш Настаўніка? Але Езус, пачуўшы сказаныя словы, кажа кіраўніку сінагогі: Не бойся, толькі вер! І не дазволіў нікому ісці за сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба. І прыходзіць у дом кіраўніка сінагогі. І бачыць Ён мітусню, плач і вялікае галашэнне. І, увайшоўшы, кажа ім: Чаго мітусіцеся і плачаце, дзіцё не памерла, але спіць. І смяяліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, бярэ з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з імі, і ўваходзіць туды, дзе было дзіцё. І, узяўшы дзіцё за руку, кажа ёй: Таліта, кум! — што значыць: дзяўчынка, табе кажу, устань! І адразу ж устала дзяўчынка і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі ў вялікім здзіўленні. А Ён сурова загадаў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, і сказаў, каб далі ёй есці. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 17.06.2010 13:11 |