Серада — чатырнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 41, 55–57; 42, 5–7а. 17–24а Сапраўды, мы пакараныя за брата нашага Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Егіпецкую зямлю ахапіў голад, і народ пачаў крычаць перад фараонам, патрабуючы хлеба. І фараон адказаў ім: Ідзіце да Юзафа і зрабіце ўсё, што ён скажа вам. Паколькі голад пашыраўся па ўсёй зямлі, Юзаф адкрываў усе жытніцы і прадаваў збожжа егіпцянам. Між тым голад на егіпецкай зямлі ўзмацняўся. І людзі з усіх краін прыходзілі ў Егіпет купіць збожжа ў Юзафа, таму што голад панаваў па ўсёй зямлі. Сыны Якуба таксама прыбылі ў егіпецкую зямлю разам з іншымі, хто прыходзіў па збожжа, бо голад дасягнуў таксама зямлі Ханаан. Юзаф жа быў кіраўніком зямлі егіпецкай, і гэта ён прадаваў збожжа народам. Калі ж прыйшлі да яго браты ягоныя і пакланіліся перад ім да зямлі, ён пазнаў іх. І аддаў іх пад варту на тры дні. А на трэці дзень, калі іх вывелі з вязніцы, сказаў: Зрабіце, што я скажу, і будзеце жыць, бо Я баюся Бога. Калі вы шчырыя, то няхай адзін брат ваш застанецца ў вязніцы, дзе вас трымалі, а вы ідзіце і аднясіце збожжа сем’ям вашым, каб не галадалі. Свайго ж малодшага брата прывядзіце да мяне, каб вы пацвердзілі словы вашыя і не памерлі. І зрабілі яны, як было сказана. І гаварылі адзін аднаму: Сапраўды, мы пакараныя за брата нашага, бо мы бачылі пакуты душы ягонай, калі ён маліў нас, але не прыслухаліся. Таму і напаткала нас гэта няшчасце. І Рубэн сказаў: Ці не казаў я вам: не грашыце супраць хлопца? Вы ж не слухалі мяне. І вось спаганяецца кроў ягоная. Яны не ведалі, што Юзаф ўсё разумеў, таму што ён гаварыў з імі праз перакладчыка. Тады ён адвярнуўся ад іх і расплакаўся. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 2–3. 10–11. 18–19 (Р.: 22) Рэфрэн: Міласэрнасць Твая, няхай будзе над намі. 2. Слаўце Пана на гуслях, * Рэфрэн: 10. Пан касуе намеры язычнікаў, * Рэфрэн: 18. Вось вока Пана над тымі, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 10, 1–3. 7–8. 12 Настаў час шукаць Пана Чытанне кнігі прарока Осіі. Ізраэль — буйны вінаград,што прыносіць падобныя да сябе плады. Чым больш было яго пладоў, тым больш ахвярнікаў ён ставіў. Чым больш урадліваю была зямля, тым больш ён аздабляў балваны. Раздзялілася іхняе сэрца, цяпер яны вінаватыя. Бог знішчыць ахвярнікі іх і зруйнуе іхнія балваны. Бо цяпер яны кажуць: У нас няма караля. Бо, калі мы не баімся Бога, што нам зробіць кароль? Самарыя загіне, а яе кароль — як пена на паверхні вады. І знішчаны будуць вышыні Авэна, Ізраэлевы грэх. Цернем і пустазеллем пазарастаюць іх алтары, і скажуць яны горам: Закрыйце нас! — і пагоркам: Упадзіце на нас! У справядлівасці сейце сабе, паводле міласэрнасці пажынайце, узворвайце сабе цаліну. Настаў час шукаць Пана, каб, калі прыйдзе, Ён праліў на вас справядлівасць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 105 (104), 2–3. 4–5. 6–7 (Р.: пар. 4b) Рэфрэн: Заўсёды шукайце Божага аблічча. 2. Спявайце і грайце Яму псальмы, * Рэфрэн: 4. Шукайце Пана і Яго моцы, * Рэфрэн: 6. Вы, патомства Абрагама, Яго слугі, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Наблізілася Валадарства Божае: Мк 1, 15 кайцеся і верце ў Евангелле. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 1–7 Ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж дванаццаці Апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якуб Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго. Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: На шлях язычнікаў не ўзыходзьце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце. Але перадусім ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 05.07.2010 13:55 |