Панядзелак — чатырнаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 28, 10–22а Убачыў лесвіцу і Анёлаў Божых, якія ўзыходзілі і сыходзілі па ёй Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Якуб выйшаў з Бээр-Шэбы і скіраваўся да Харана. Дайшоўшы да пэўнага месца, ён захацеў адпачыць пасля захаду сонца. Узяў адзін з камянёў, што там ляжалі, падклаў сабе пад галаву і заснуў на гэтым месцы. І ўбачыў у сне лесвіцу, якая стаяла на зямлі і сваім верхам дасягала да неба, а таксама Анёлаў Божых, якія ўзыходзілі і сыходзілі па ёй. І вось Пан стаяў над ёю і казаў: Я — Пан, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім. І тваё патомства будзе як пыл зямны; і ты пашырышся на захад і на ўсход, на поўнач і поўдзень; і благаслаўлёныя будуць ў табе і ў патомстве тваім ўсе плямёны зямлі. Вось Я з табою і буду захоўваць цябе, куды б ты ні пайшоў, і вярну цябе на гэтую зямлю. І не пакіну цябе, пакуль не выканаю ўсяго, што абяцаў табе. Калі Якуб прачнуўся, сказаў: Сапраўды Пан ёсць на месцы гэтым, а я не ведаў. І з бояззю казаў: Якое страшнае тое месца! Гэта нішто іншае, як дом Божы і брама ў неба. Устаўшы рана, Якуб узяў камень, які падкладаў сабе пад галаву, і паставіў яго як помнік, і выліў зверху алей на яго. І назваў гэтае месца Бэтэль, раней жа яно называлася Люз. Пасля Якуб пакляўся, кажучы: Калі Бог будзе са мною і захавае мяне на гэтым шляху, якім я іду; калі Ён дасць мне хлеб для спажытку і адзенне, каб апрануцца; калі я паспяхова вярнуся да дому бацькі майго, тады Пан будзе для мяне Богам, а гэты камень, які я паставіў як помнік, будзе домам Божым. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 91 (90), 1–2. 3–4. 14–15аb (Р.: 2b) Рэфрэн: Божа мой, на Цябе спадзяюся. 1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага * Рэфрэн: 3. Ён сам цябе вызваліць з сеткі паляўнічага * Рэфрэн: 14. За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 2, 16. 17b–18. 21–22 Заручуся з табою навекі Чытанне кнігі прарока Осіі. Так кажа Пан:Вось прывяду няверную абранніцу ў пустыню і буду прамаўляць да яе сэрца. І там заспявае яна, як у дні маладосці сваёй і як у дні выйсця свайго з зямлі егіпецкай. І ў той дзень, — кажа Пан, — ты будзеш клікаць Мяне «Муж мой», і не будзеш больш звяртацца да Мяне «мой Баал». Я заручуся з табою навекі; заручуся з табою ў справядлівасці і правасуддзі, у міласці і міласэрнасці. Заручуся з табою ў вернасці, і ты пазнаеш Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 8а) Рэфрэн: Пан міласэрны і ласкавы. 2. Кожны дзень благаслаўляць Цябе буду * Рэфрэн: 4. З пакалення ў пакаленне будуць хваліць Твае справы * Рэфрэн: 6. Будуць казаць пра моц Тваіх грозных справаў * Рэфрэн: 8. Пан міласэрны і ласкавы, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць і асвятліў Евангеллем жыццё. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 18–26 У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і яна будзе жыць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус гаварыў з імі, да Яго падышоў адзін кіраўнік і, пакланіўшыся Яму, сказаў: У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і ўскладзі на яе руку сваю, і яна будзе жыць. Тады Езус падняўся і разам са сваімі вучнямі пайшоў за ім. І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацёк, падышла ззаду і дакраналуся да краю вопраткі Ягонай, бо казала сабе: Калі хоць дакрануся да вопраткі Ягонай, выздаравею. Езус павярнуўся і, убачыўшы яе, сказаў: Будзь адважнай, дачка: твая вера ўратавала цябе. І ад гэтага моманту жанчына была здаровай. Калі Езус увайшоў у дом кіраўніка, Ён убачыў жалейнікаў і ўзрушаны натоўп і сказаў: Выйдзіце, бо дзяўчынка не памерла, але спіць. І насміхаліся з Яго. А калі натоўп вывелі, Ён увайшоў і ўзяў дзяўчыну за руку, і яна ўстала. І разышлася пагалоска пра гэта па ўсёй гэтай зямлі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 30.06.2010 16:39 |